Як мінімум шэсць чалавек правядуць ноч на Акрэсціна

Затрыманых пачалі выпускаць недзе бліжэй да 20.00. Але як мінімум 6 чалавек правядуць ноч на Акрэсціна.

kolasa_1_logo_1.jpg


Сярод іх: Юры Татур, Віктар Кавалькоў (святар), Валянцін Троцкі, Сяргей Спарыш, Сяргей Шарэнда, Арцём Чарняк (два апошніх з Брэста).
Па словах Алены Талстой, магчыма на Акрэсціна зараз знаходзіцца яшчэ некалькі чалвек, якіх адвезлі з Савецкага РАУС. Актывістка сама нядаўна прыехала дадому і зараз спрабуе высветліць лёс тых, з кім была ў РАУС.
Таксама пакуль невядомы лёс Валошкі Аляксандра Сяргеевіча 1979 г.р. Пайшоў на канцэрт, і знік. З 19:15 яго тэлефон недаступны, пры ім была сімволіка. Яго шукае сястра.