Гомельцы святкуюць 100-годдзе Незалежнасці (фота)
У
Гомелі да стагоддзя БНР напрацягу тыдня адбываўся цэлы марафон падзей:
гістарычныя вечары, дыскусіі, творчыя майстэрні, кінапрагляды. У
завяршэнне адбылася экскурсія па мясцінах
БНР у Гомелі, ды святочны канцэрт з удзелам мясцовых культурных ды
грамадскіх дзеячоў, барда Вальжыны Цярэшчанка ды N.R.М.
![img_2115_logo.jpg img_2115_logo.jpg](/img/v1/images/img_2115_logo.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На
экскурсію, якую праводзіў наш журналіст і па сумяшчэнні краязнаўца ды
экскурсавод — Яўген Меркіс, сабралося каля 30-ці чалавек,
якія паблукалі па гомельскіх вулачках ды паслухалі гісторыі, якія
звязваюць Гомель з БНР.
На святочны канцэрт сабралося больш за сотню гомельцаў ды гасцей горада.
Нагадаем,
што у гэтым годзе кіраўніцтва Гомеля не пайшло насустрач дэмакратычнай супольнасці і не захацела браць прыклад з Мінска ды іншых
гарадоў, дзе святочныя мерапрыемствы праводзяцца супольна грамадскасцю і
ўладамі. Гомельцам, якія прасілі ў арэнду хоць нейкую з дзяржаўных
заляў, адмовілі, не прапанаваўшы ніводнага варыянта.