Вялікабрытанія. Антарктычная Ялта
Аўтарытэтнае брытанскае выданне «Financial Times» заклікала да правядзення міжнароднай сустрэчы, якая павінна нагадваць знакамітую Ялцінскую канферэнцыю.
Як вядома, у Ялце ўвесну 1944 года Вялікабрытанія, СССР і ЗША намецілі контуры пасляваеннага свету.
Што да новай Ялцінскай канферэнцыі, то яна павінна ўсталяваць правілы гульні ў Антарктыдзе.
Выданне фіксуе нарастаючую актыўнасць шэрагу краін у раёне Паўднёвага полюса, якая стымулюе глабальнае пацяпленне. Ужо сёння колькасць турыстаў у Антарктыду расце на 17 працэнтаў штогод. Спецыялісты дапускаюць, што вельмі хутка з’явіцца магчымасць здабычы мясцовых мінеральных рэсурсаў.
Гэта ў любым выпадку запатрабуе перагляду базавых міжнародных пагадненняў па Антарктыдзе, якія былі заключаныя ў 1959 годзе.
«Financial Times» мяркуе, што альтэрнатывай антарктычнай Ялце можа стаць паступовы пераход Антарктыды пад кантроль Пекіну. Менавіта кітайскія навукоўцы найбольш актыўна пранікаюць на ледзяны кантынент. Калі верыць выданню, у гэтым годзе кітайцы ўклалі ў рэгіянальныя даследаванні больш, чым Аўстралія, якая да цяперашняга дня лічылася лідарам у галіне даследавання Паўднёвага полюса.
Паводле брытанскай прэсы