З'ехаць з Вільні не атрымаецца: Што рабіць у выпадку вайны?
Калі пачнецца вайна ці здарыцца нешта надзвычайнае, выехаць з Вільні будзе няпроста. Там і ў звычайныя дні на выездах з горада вялікія заторы. Пры гэтым бамбасховішчаў амаль няма, няма і метро. Што рабіць у такім выпадку, як эвакуявацца хаця б з літоўскай сталіцы, куды за апошнія гады перабралася і шмат беларусаў? Або як выжыць у горадзе?
Сітуацыя больш чым сур'ёзная: у выпадку вайны з'ехаць з Вільні не атрымаецца
«Вільня, як кацёл – у выпадку экстрэмальнай сітуацыі мы ўсе застанемся ў ім», — кажуць высокапастаўленыя палітыкі.
Журналісты пацікавіліся, як у выпадку вайны ці іншай экстрэмальнай сітуацыі гараджане эвакуяваліся б са сталіцы Літвы.
Куды ехаць? Былы прэм'ер Саўлюс Сквярняліс перакананы, што ў такім выпадку з Вільні з'ехаць не атрымаецца.
«З Вільні ёсць два выезды – дзве паласы на праспекце Саванору і адна паласа па вуліцы Гаруну, якая вядзе на саноўную магістраль. Мы бачым, што нават у звычайныя дні там фармуюцца заторы, што ўжо казаць пра выпадак, калі пачнецца паніка», – сказаў Сквярняліс.
Былы афіцэр, эксперт у бяспецы і псіхолаг Аўрымас Навіс сказаў, што калі ў горадзе пачнецца паніка і жыхары, а таксама самі службы не будуць ведаць, што рабіць, тады пачнуцца праблемы – на вуліцах горада ўтвараюцца заторы.
Ён сказаў, што з Коўна вядзе шмат шырокіх дарог, тое ж самае з Клайпедай. Эвакуацыя ж з Вільні была б праблемай: у Вільні ёсць чыгунка, дзве дарогі на захад, дарогі вузкія, Вільня знаходзіцца ў нізіне.
«Калі ўсе жыхары адначасова рушаць у дарогу, дарогі будуць запруджаныя. Значыць, пытанне такое — як нармальна арганізаваць выезд жыхароў у выпадку неабходнасці», — сказаў Навіс.
Паводле яго слоў, трэба падрыхтаваць схему эвакуацыі, а службы павінны ведаць, як людзям выязджаць з горада. Акрамя таго, элементарныя рэчы павінны ведаць і самі жыхары.
Навіс сказаў, што ў экстрэмальных сітуацыях заўсёды пануе паніка, таму трэба інвеставаць у асвету жыхароў.
«Самая вялікая праблема — не эвакуацыя і не дарогі, а наша свядомасць. 89% нашых жыхароў вераць у тэорыі розных рэптылоідаў — паводле звестак «Еўрастат», 89% нашых жыхароў не ўдакладняюць інфармацыю, якую атрымліваюць у сацыяльных сетках. Значыць, 9 з 10 жыхароў вераць усяму, што паведамляецца. Спачатку трэба інтэнсіўна працаваць над гэтым пытаннем, каб людзі не панікавалі і не перакрылі выезд з горада», – падкрэсліў ён і заўважыў важнасць правядзення вучэнняў.
Што рабіць у надзвычайнай сітуацыі?
Навіс таксама прапануе ўсім разаслаць па пошце памятку, у якой сказана, што трэба рабіць, калі жыхары пачулі выццё сірэн.
У выпадку выцця сірэн жыхарам рэкамендуецца бегчы ў бліжэйшае ўкрыцце, у яму або роў, у падземны тунэль, пешаходны пераход або склеп. Навіс сказаў, што бамбасховішчаў і ўкрыццяў у Літве фактычна не існуе.
Паводле яго, жыхарам дастаткова спусціцца ў падвал шматкватэрнага дома.
Для гэтага Навіс рэкамендуе жыхарам вызваліць падвалы, каб там было месца для ўкрыцця. Рэкамендуецца ў якасці ўкрыцця карыстаць склеп хаця б з двума ўваходамі (ці хаця б дзверы і вакно) і з цыркуляцыяй паветра. Інакш склеп можа стаць не сховішчам, а магілай.
Дадатковыя веды пра тое, што варта рабіць у надзвычайных сітуацыях літоўцам раяць глядзець на сайце lt72.lt — пра гатоўнасць да надзвычайных сітуацый. Там можна даведацца, як падрыхтавацца да катастроф і што рабіць падчас іх.
Як змагацца з паветранымі і іншымі ваеннымі пагрозамі? Што раяць літоўцам?
- Слухаць паведамленні ў праграме Літоўскага нацыянальнага радыё або тэлебачання; правяраць апавяшчэнні на мабільным тэлефоне.
- Пры падачы сігналу грамадзянскай бяспекі «Паветраная небяспека» на вуліцы ці ў іншым месцы як мага хутчэй знайдзіце ўкрыцце (падвал, склеп, падземны пераход ці хаця б яму).
- Пры загадзе схавацца, апрануцца і бегчы ў сховішча, прызначанае для абароны ад пагроз вайны. Узяць з сабой дакументы, грошы, харчовыя прадукты, якія не псуюцца, пітную ваду, наяўныя сродкі індывідуальнай абароны, медыкаменты першай неабходнасці, сродкі асабістай гігіены, радыёпрыёмнік і запасныя батарэі, мабільны тэлефон, з дапамогай якога можна адпраўляць і прымаць паведамленні.
- Калі вы застаяцеся дома, прыміце меры абароны: выключыце святло, закрыйце шторы, заляпіце вокны скотчам, упусціце хатніх жывёл унутр, застаньцеся ў пакоі без вокнаў (калі яны ў вас ёсць), схавайцеся ў склепе ці іншым сховішчы. Калі вы хаваецеся ў склепе, паведаміце пра гэта суседзям або сябрам, каб яны выратавалі вас у выпадку падзення.
- Не пакідаць месца жыхарства без асаблівай прычыны, не шпацыраваць па вуліцах і адкрытых пляцоўках.
- Пасля атрымання загаду аб эвакуацыі або калі вы сыходзіце, адключыце электрычнасць, закрыйце газа- і водаправодныя краны, зачыніце вокны, аканіцы, замкніце дзверы і выконвайце ўсе звычайныя дзеянні, якія вы робіце, калі вас няма хаця б на некалькі дзён.
- Варта таксама ў надзвычайных сітуацыях без патрэбы не тэлефанаваць родным, сябрам і знаёмым на мабільныя і стацыянарныя тэлефоны, каб лініі сувязі не перагружаліся і не блакіраваліся. Тэлефанаваць варта толькі для таго, каб паведаміць аб надзвычайнай сітуацыі, параненых або нечаканай небяспецы.
Калі дзяржустановы паведамляць жыхарам, што яны павінны пакінуць горад – павінны паказаць, як гэта рабіць нармальна, без хаосу.
У гэтай справе важныя вучэнні для гараджан і службаў.
Прадстаўнік Віленскага муніцыпалітэта Габрыэлюс Грубінскас падкрэсліў, што любы вялікі горад у выпадку эвакуацыі сутыкнуўся б са складанасцямі. «Самы вялікі выклік тут — падтрыманне грамадскага парадку і спакойнага перамяшчэння, важныя крытэрыі дысцыпліны і ўзаемапавагі. Гэтым займалася б паліцыя, стралкі і армія», – сказаў Грубінскас і запэўніў, што ў муніцыпалітэта ёсць зацверджаны план па эвакуацыі жыхароў.
Са слоў Грубінскаса, вучэнні праводзяць штогод.
Паводле www.delfi.lt, lt72.lt