Забараніць цэлібат

Хваля педафільскіх скандалаў у лоне каталіцкай царквы выклікала буйныя дэбаты ў Рыме. Каб пакончыць з вычварэнцамі, некаторыя тэолагі і царкоўнікі прапануюць адмяніць цэлібат. Аднак Папа Бенедыкт XVI рашуча супраць.



3323fe11e9595c09af38fe67567a9394.jpg

Хваля педафільскіх скандалаў у лоне каталіцкай царквы выклікала буйныя дэбаты ў Рыме. Каб пакончыць з вычварэнцамі, некаторыя тэолагі і царкоўнікі прапануюць адмяніць цэлібат. Аднак Папа Бенедыкт XVI рашуча супраць.
Здаецца, інстытут Касцёлу не быў так атакаваны грамадствам з часоў рэфармацыі. Штодня былыя вучні каталіцкіх навучальных устаноў у розных краінах Еўропы і ЗША прызнаюцца, што падчас навучання былі ахвярамі сексуальнага гвалту з боку настаўнікаў. Апошняе гучнае прызнанне зрабілі вучні каталіцкай гімназіі ў Швейцарыі. Па іх словах, у 1980-я гады некалькі аднагодкаў пакончылі з сабой, не вытрымаўшы псіхалагічнай траўмы — следства сексуальнага гвалту з боку настаўнікаў. Пракуратура Швейцарыі ўжо завяла крымінальную справу. Па словах следчых, гаворка ідзе як мінімум пра 200 выпадкаў сексуальнага гвалту з дзяцей. Як правіла, гэта быў аральны секс.
Скандал падбіраецца да самога Папы. Аказваецца, у часы, калі Бенедыкт быў біскупам Мюнхена, ён прыняў у сваю парафіі нейкага брата Х. Таго перавялі ў Баварыю з прыходу ў Эсэне. Адтуль брата Х. «папрасілі» пасля таго, як засталі падчас сексу з 11-гадовым хлопчыкам. Добра яшчэ, што ў Мюнхене той служка больш не дазваляў сабе нічога падобнага.
Брат цяперашняга Папы Георг Ратцынгер кіраваў царкоўным хорам хлопчыкаў. Яго ўдзельнікаў, як цяпер высвятляецца, таксама гвалтавалі і збівалі.
Падобныя скандалы ў Касцёле былі і раней. Аднак цяпер яны набылі сістэматычны і масавы характар. Так, у Ірландыі ў суды звярнуліся 15 тысяч чалавек, якія патрабавалі кампенсацыю за тое, што іх гвалцілі ў дзяцінстве. Ім ужо выплацілі паўтара мільярда долараў ЗША.
Аўтарытэт каталіцкай царквы пад пагрозай. Прычым патрэбна не толькі вызначыць віну за мінулае, аднак і перастрахавацца на будучыню. Калі гармоны святароў нельга стрымаць, трэба нейтралізаваць іх за кошт звычайнага шлюбу, — кажа фракцыя каталікоў, якая выступае за адмену цэлібату. Цэлібат — не догма, кажуць яны, шматлікія вядомыя царкоўныя аўтарытэты мелі жонак — напрыклад, Святы Пётр.
У 306 годзе Сінод біскупаў у Таледа (Іспанія) забараніў святарам уступаць у шлюб. Аднак гэта рашэнне мела рэгіянальны характар. У 385 годзе Папа Сірыус распаўсюдзіў гэта правіла на ўсю царкву. Яго ідэю падтрымалі наступныя Папы. Аднак на месцах часта тую інструкцыю не выконвалі. Толькі ў VIII стагоддзі цэлібат стаў абавязковым для ўсіх каталіцкіх святароў. Нарэшце, толькі ў 1139 годзе гэта правіла стала жорсткім. Сабор прыняў фармулёўку пра тое, што капеланы не могуць мець жонак, таму што звязаныя з Богам і Святым Духам.
Пытанне адмены цэлібату пасля неаднаразова ўздымалася. Асабліва ў наш час. Напрыклад, на Другім ватыканскім саборы 1962–1965 гадоў. У тыя часы ў Францыі існаваў нават рух супраць цэлібату. Прыкладна сто тысяч маладых святароў дэманстратыўна ажаніліся і пакінулі Касцёл.
Цяпер ідэя адмены цэлібату перажывае рэнесанс. Толькі ў Бразіліі ў мінулым годзе петыцыю да Рыму за адмену цэлібату падпісала 18 тысяч каталіцкіх святароў. У Германіі дасюль не заціх скандал, выкліканы рашэннем Рыму звольніць аднаго з царкоўнікаў у Баварыі, які прызнаўся, што мае дзіця.
Цытадэль праціўнікаў цэлібату знаходзіцца ў Аўстрыі і Германіі. Тут за скасаванне гэтага пункта ў Кодэксе выступаюць арцыбіскуп Вены, галоўны біскуп Гамбургу. Знаўцы царкоўнай гісторыі звяртаюць увагу на тое, што кіраўніцтва царквы часам вельмі апартуністычна ставілася да цэлібату. Напрыклад, дазваляліся шлюбы для біскупаў у Чэхаславакіі, дзе ў часы камунізму існавала падпольная царква. Каб не выклікаць падазрэнняў спецслужбаў, святары былі вымушаны заключаць шлюбы.
Пракалоўся тут і Папа Бенедыкт XVI. Пасля таго, як англіканская царква прызнала шлюбы геяў, яе шэрагі пакінула шмат святароў, для якіх гомасексуалізм застаецца грэхам. Святары перабеглі ў каталіцкі сабор. Святы Рым пагадзіўся іх прыняць. На той факт, што ў шматлікіх былых пратэстантаў ёсць жонкі, вырашылі заплюшчыць вочы.
А што ж артадоксы?
Яны лічаць, што цэлібат — гэта важны чыннік этыкі служэння Богу, элемент сакральнасці. На іх думку, наяўнасць жонкі ў святара цалкам не вырашае праблемы. Вядома, што выпадкі педафіліі маюць месца ў іншых царкоўных канфесіях, па правілах якіх святары могуць мець сям’ю і весці палавое жыццё.
Спасылаючыся на статыстыку, яны кажуць, што праблема педафілаў у касцёле ўзнікла на фоне сексуальнай рэвалюцыі 1960–1970-х гадоў. Цэлібат тут не пры чым.
Супраць рэформы выступае і Папа Рымскі. 11 сакавіка падчас канферэнцыі ў Ватыкане ён яшчэ раз падкрэсліў, што цэлібат — адзін з фундаментальных прынцыпаў каталіцызму.
Між тым, як сцвярджае італьянская прэса, унутры апарату ўжо створаная камісія пад кіраўніцтвам бразільскага кардынала Клаўдзіу Хумэса, якая ціха працуе над праблемай магчымай адмены цэлібату. Праўда, тая ж прэса піша, што, звычайна, падобным камісіям у Ватыкане патрэбна прыкладна 50 гадоў працы, каб нешта зрушылася ў той ці іншай галіне.