Замежныя СМІ пра Беларусь: 12 верасня – 18 верасня
Сваімі дзеяннямі ўлады Беларусі дэманструюць поўнае ігнараванне патрабаванняў ЕС па дэмакратызацыі і павазе правоў чалавека. На дадзеным этапе на адносіны з Еўропай недэмакратычныя выхадкі Лукашэнкі не паўплываюць. Захад узяў курс на размарожванне адносін з Беларуссю і будзе па ім ісці. Лукашэнка ж хоча навязаць сваю лінію і весці дыялог з Еўропай, пакінуўшы пытанні дэмакратыі і правоў чалавека за дужкамі.
Сваімі дзеяннямі ўлады Беларусі дэманструюць поўнае ігнараванне патрабаванняў ЕС па дэмакратызацыі і павазе правоў чалавека. На дадзеным этапе на адносіны з Еўропай недэмакратычныя выхадкі
Лукашэнкі не паўплываюць. Захад узяў курс на размарожванне адносін з Беларуссю і будзе па ім ісці. Лукашэнка ж хоча навязаць сваю лінію і весці дыялог з Еўропай, пакінуўшы пытанні дэмакратыі і правоў
чалавека за дужкамі. Такая пазіцыя еўрапейскіх палітыкаў дае падставы некаторым прадстаўнікам беларускай апазіцыі заяўляць, што Еўропа ігнаруе дэмакратычныя каштоўнасці дзеля сваіх прагматычных
інтарэсаў і тым самым дае дабро Лукашэнку на любыя дзеянні.
“Независимая газета (Расія)
Падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Вільнюс, хутчэй за ўсё, будуць падпісаныя дамовы пра пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва, пра транзіт беларускіх тавараў і ўзаемадзеянне ў сферы энергетыкі, а
таксама бакі абмяркуюць “малаістотныя палітычныя пытанні. Да таго ж, для беларускага прэзідэнта гэта яшчэ адзін выхад у свет у еўрапейскай краіне — запланаваны яго
сустрэчы на вышэйшым узроўні. Выказваецца думка, што па пытанні зніжэння кошту шэнгенскіх віз у Вільнюсе таксама будуць зробленыя пэўныя крокі. Літва паслядоўна выконвае сваю місію. У сваю чаргу, і
Вільнюс разглядаецца афіцыйным Мінскам як сур’ёзны пасярэднік у перамовах паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам.
tv.runet.lt (Літва)
На жаль, Рэспубліка Беларусь фактычна страціла статус самага паслядоўнага саюзніка Расіі. І гэта не проста словы. З аднаго боку, пытанне пра прызнанне Цхінвалі і Сухумі так і не было пастаўлена ў
беларускую палітычную павестку дня, а з другога — за мінулы пасля вайны на Каўказе год Рэспубліка Беларусь стала ўдзельніцай антырасійскага геапалітычнага праекта "Усходняе
партнёрства", адбыліся паездка прэзідэнта Беларусі ў Ватыкан, сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Рымскім Папам і магістрам Мальтыйскага рыцарскага ордэна. Візіт у Рым наогул выглядаў як выклік
усёй беларускай праваслаўнай супольнасці. Аднак гэтага, відавочна, улада не разумее. Такім чынам, за мінулы пасля каўказскіх падзей год Аляксандр Лукашэнка не толькі не прызнаў Паўднёвую Асецію і
Абхазію, але і здзейсніў некалькі знешнепалітычных крокаў, якія носяць яўны антырасійскі характар. Таму Беларусь страціла ў свядомасці расійскай палітычнай эліты імідж надзейнай саюзніцы.
“Regnum (Расія)
З-за «малочных войнаў» паміж Расіяй і Беларуссю Аляксандр Лукашэнка адмовіўся прыняць удзел у саміце ў Маскве 14 чэрвеня. Ён вырашыў не падпісваць дамову пра стварэнне КСОР і не
прыняў ратацыю па прэзідэнцтве ў АДКБ. Беларускае непрыманне новай ваеннай структуры заснавана не толькі на пагаршэнні ўзаемаадносін з Масквой у апошнія гады. У спрэчку ўступіла і выключна
канстытуцыйнае пытанне. Асноўны беларускі закон забараняе выкарыстанне войска за межамі краіны.
“Аззатык (Казахстан)
Саюз з Беларуссю — не вялікая навіна ва ўкраінскай знешняй палітыцы. Сустрэчы прэзідэнтаў Украіны і Беларусі ў момант пахаладання ўкраінска-расійскіх ці беларуска-расійскіх адносін
— дыпламатычны прыём, вядомы яшчэ з часоў Леаніда Кучмы. Але паказальным з’яўляецца менавіта тое, што штуршком для братання і сур’ёзных прапаноў становяцца адносіны з
трэцяй краінай, а не разуменне ўзаемнай выгады. Прыкладна гэтак жа адбылося і цяпер — мы выдатна разумеем, што калі б Аляксандр Лукашэнка не знаходзіўся ў крызісных адносінах з Расіяй, яго
наўрад ці зацікавіў бы Віктар Юшчанка. Такім чынам, ёсць узаемны недавер. І разуменне, што як толькі адносіны з Расіяй паляпшаюцца, бакі пра ўзаемныя дамоўленасці забываюць. А гэта нельга назваць
плённай атмасферай для далейшага развіцця супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы і ўдзеле Беларусі ва ўкраінскіх праектах. Насамрэч усё вельмі проста. Украінска-беларускае паразуменне крытычна важна для
будучыні дзвюх краін як транзітных дзяржаў. Але дамаўляцца бакі павінны менавіта адзін з адным, а не супраць Расіі.
“Контакты (Украіна)