У гэтым канфлікце ёсць два моманты. Першы — Пуцін адышоў ад мяккай палітыкі ў адносінах да Беларусі, што Бацьку не можа падабацца. Другі — Лукашэнка гуляе з Еўропай і разумее,
што Пуцін для значнай часткі палітычнай эліты Еўропы з’яўляецца персонай раздражняльнай. Лукашэнка разлічвае, што падобныя дэманстратыўныя выбрыкі супраць Пуціна дададуць яму балаў.
«Коммерсантъ» (Расія)
З Лукашэнкам яму (Пуціну) таксама размаўляць няма пра што. Бацька, які падпісаў усё ж дамову пра АДКБ, але не атрымаў у абмен гарантый расійскага крэдыту, пачуваецца абражаным. І заслужана. Ён стаў
закладнікам уласнай мадэлі постсавецкай паразітарнай эканомікі, пабудаванай на танным расійскім газе. Відавочна, прыйшоў канец. Але Лукашэнка разумее — не Мядзведзеў так сябе павёў з ім, а
Пуцін. Таму ён лаецца, звяртаецца да МВФ, спрабуе лавіраваць — і адчувае, што апынуўся ў пастцы пад назвай «без Расіі нікуды». Але, тым не менш, больш ён ніколі не
павядзецца на расійскія абяцанкі. Лепш бы Масква дала яму крэдыт. Якім яшчэ чынам у Крамлі хочуць схіліць яго да прызнання Паўднёвай Асеціі і Абхазіі?
«Вовремя» (Расія)
Нягледзячы на ўсе высілкі лідэраў АДКБ і ЕўрАзЭС — Мікалая Бардюжы і Таіра Мансурава, — дзяржавы, на якія, здавалася б, можна было разлічваць больш за ўсё, у апошні час імкнуцца
даць зразумець, што кожная з іх «сабе на розуме». Адна толькі Беларусь чаго вартая. Асноўныя фактары такой ненадзейнасці і неабавязковасці зразумець не складана. Усе ці амаль усе
нашы братэрскія рэспублікі даўно і з задавальненнем кінуліся б у Еўропу, калі б былі ўпэўнены ў тым, што іх там прымуць і ацэняць. Іслам Карымаў і Аляксандр Лукашэнка дэманструюць нам тыпаж лідэра,
які раздзіраецца паміж перспектывай «далучэння да Еўропы» і захавання ўласнага суверэнітэту.
«Евразия» (Расія)
Лягчэй будзе толькі тым, хто мае свой бізнес у Беларусі. Беларускі рынак з’яўляецца ціхай гаванню для ігральнага бізнесу. У студзені 2005 года прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сваім указам увёў
падатак на ігральную дзейнасць. Бацька нават запрашаў у Беларусь буйных уладальнікаў, пасля таго, як у РФ уступіў новы закон. Праўда, ёсць адно «але». «Апошні дыктатар
Еўропы» забараніў беларусам хадзіць у ігральныя ўстановы. У казіно могуць патрапіць толькі замежнікі, якія знаходзяцца ў гасцях. Але пакуль замежнікі не спяшаюцца да Бацькі ў госці. Таму
прыбытак ад працы казіно ў Беларусі не асабліва цешыць іх уладальнікаў.
«Олигарх» (Украіна)
Кажучы пра супрацоўніцтва з ЕС, Лукашэнка неаднаразова падкрэсліваў, што ў адрозненне ад Расіі Еўропа не патрабуе здачы суверэнітэту. У той жа час эксперты сцвярджаюць, што пагроза аднаасобнай уладзе
для Лукашэнкі існуе і ў выніку выканання ўмоў ЕС — першыя ж свабодныя выбары будуць апошнімі для нязменнага беларускага прэзідэнта. Мабыць, Лукашэнка вырашыў, што на дадзеным этапе Еўропу
ашукваць лягчэй, чым Расію.
«Независимая газета» (Расія)
Замежныя СМІ пра Беларусь: 9-16 кастрычніка
- Замежжа
- 16-10-2009
У гэтым канфлікце ёсць два моманты. Першы — Пуцін адышоў ад мяккай палітыкі ў адносінах да Беларусі, што Бацьку не можа падабацца. Другі — Лукашэнка гуляе з Еўропай і разумее,
што Пуцін для значнай часткі палітычнай эліты Еўропы з’яўляецца персонай раздражняльнай. Лукашэнка разлічвае, што падобныя дэманстратыўныя выбрыкі супраць Пуціна дададуць яму балаў.
«Коммерсантъ» (Расія)
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: