Замежныя СМІ пра Беларусь: 28 верасня — 4 кастрычніка
Ніякіх поспехаў ад уласных баявых дзеянняў, якія выліліся ў калійнаю вайну, Беларусь не дасягнула. Таму Мінску варта было б спыніць надзімаць шчокі і інтрыгаваць, выкрываючы ў жульніцтве нядаўніх кампаньёнаў па калійным бізнэсе, а больш думаць пра тое, як разумна дзейнічаць у тых умовах, што склаліся на сусветным рынку, калі здабыча калію будзе прыносіць усё меншы прыбытак. Deutsche Welle (Германія)
Характэрна, што ў гэтым разам (на вучэннях «Захад–2013») адпрацоўваецца не абарона ад знешняй агрэсіі рэгулярных войскаў суседніх краін, а неўласцівая ўзброеным сілам функцыя — барацьба з беларускімі незаконнымі ўзброенымі фармаваннямі ва ўмовах дэстабілізацыі знешняага і ўнутрыпалітычнага становішча. На першы погляд, такая легенда вучэнняў, напэўна, прымушае грамадзян РБ задавацца непрыемнымі пытаннямі: ці стане іх войска ваяваць супраць свайго народа?
«МК» (Расія)
Для беларускага прэзідэнта планы расійскай кампаніі вельмі небяспечныя — яны пагражаюць як яго асабістаму дабрабыту, так і палітычнай стабільнасці ў краіне, якая залежыць ад прыбыткаў кампаніі «Беларуськалій», што канкуруе з «Уралкаліем». У выпадку, калі расійскі вытворца, як і плануе, павялічыць вытворчасць калійных угнаенняў, кошты на сусветным рынку абрынуцца, а значыць, зменшацца і прыбыткі «Беларуськалія», з якіх на 45% складаецца прыбытковая частка бюджэту краіны. Лукашэнка не жадае гэтага дапусціць, але як лічаць аналітыкі, тое, што «Уралкалій» пацвердзіў свае планы на павелічэнне вытворчасці, сведчыць пра бесперспектыўнасць сілавой тактыкі беларускага боку.
«KremlNews» (Расія)
Што да беларусаў з высокім узроўнем прыбыткаў, то ці наўрад 100-доларавы бар’ер пры выездзе прымусіць іх прыслухацца да папулярнага ў Беларусі лозунгу «Купляйце беларускае!». Беларускія тавары саступаюць імпартным аналагам пры супастаўленні кошту і якасці. У краіне не бывае распродажаў — такіх, якія прынамсі двойчы ў год робяць у большасці краін свету.
«RFI» (Францыя)
Так званая выязная мыта для людзей можа існаваць толькі ў форме выязных віз, якія былі ў СССР і якія нядаўна адмянілі на Кубе. Вяртанне гэтага інстытута, хай і ў больш мяккім, грашовым варыянце, азначае вяртанне «жалезнай заслоны» і, вядома, нават у недэмакратычнай Беларусі здаецца абсалютнай дзікасцю. Тым не менш з улікам складанага фінансавага становішча ў Беларусі аналітыкі дапускаюць, што спадар Лукашэнка будзе выкарыстоўваць любую магчымасць, каб утрымаць і папоўніць валютныя запасы за кошт шараговых грамадзян. Праз два гады пасля амаль трохразовай дэвальвацыі Беларусь зноў на парозе валютнага крызісу пры перманентным эканамічным.
Kursiv.kz (Казахстан)