Лініі Леаніда Злотнікава
На своеасаблівыя лініі сваё жыццё ўмоўна падзяліў сам Леанід Злотнікаў. Спачатку мне гэта падалося крыху экзатычным, а потым зразумеў, што інакш вядомы эканаміст папросту не мог. Эканоміка
патрабуе ад чалавека абсалютнай дакладнасці.
Дзіцяча-школьная лінія
На своеасаблівыя лініі сваё жыццё ўмоўна падзяліў сам Леанід Злотнікаў. Спачатку мне гэта падалося крыху экзатычным, а потым зразумеў, што інакш вядомы эканаміст папросту не мог. Эканоміка
патрабуе ад чалавека абсалютнай дакладнасці.
Дзіцяча-школьная лінія
Нарадзіўся я 14 снежня 1939 года ў Гомелі. Маці, Любоў Усцінаўна, прыехала туды маладой дзяўчынай і працавала поварам у сталовай. Бацька, Канстанцін Данілавіч, вучыўся ў лесатэхнічным інстытуце. Пад
Гомсельмашам была такая вёска — Ціценкі. Палову яе складалі Злотнікавы. Зараз гэта горад, таму майго бацьку, у нейкім сэнсе, можна лічыць “гарадскім.
Па размеркаванню яго накіравалі ў маленькі гарадок Балехаў Львоўскай вобласці, дзе знаходзіўся дрэваперапрацоўчы камбінат. 1940 год. Мясцовыя бабулі падбілі маю маці на хрост. Праваслаўнай царквы там
не было, і мяне ахрысцілі ў касцёле. Так я стаў каталіком.
Калі пачалася вайна, сям’я тэрмінова вярнулася ў Гомель. У бацькі была адтэрміноўка ад службы, але ён туды папрасіўся дабравольцам. Загінуў у 1943 годзе недзе на Курскай Дузе,
“прапаў без звестак. Нават магілы (каб ускласці кветкі) няма.
Дзявочае прозвішча маці — Драбышыўская. Яе радавая вёска складалася з хутароў. Зараз яна называецца Васільева. Гэта паміж Лоевам і Рэчыцай. Левы бераг Дняпра, да рэчкі чатыры кіламетры. Лес,
балоты, як кажуць, на тыя землі не трапляла нага чалавека. Дарэчы, мае першыя дзіцячыя ўспаміны звязаны менавіта з тымі мясцінамі. Хаця да Гомеля было ўсяго 35 кіламетраў, людзей там жыло даволі
мала. Подступы да беларускага Палесся.
Там я навучыўся плаваць. Так добра, што пазней, калі пасля вайсковай службы працаваў на Гомсельмашы, нават заняў трэцяе места ў Гомелі. А потым на абласной спартакіядзе — першае месца па
плаванню брасам на 200 метраў. Абсалютна без трэніровак.
У сям’і маці (як і бацькі) было шасцёра дзяцей. Яна адзіная дзяўчынка. Так што я меў па яе лініі пяцёра дзядзькаў. Самы малодшы з іх старэйшы за мяне толькі на пяць гадоў. Паколькі бацькі не
стала вельмі хутка, выхоўваўся я менавіта там.
Маці больш не выйшла замуж — доўгія гады чакала вяртання з вайны свайго мужа.
Як узнікла вёска Васільева? Падчас Сталыпінскай рэформы бацька маёй маці купіў там 70 дзесяцінаў зямлі. Я нават бачыў тую “купчую, але потым бабуля яе схавала, бо баялася, каб не
даведаліся ўлады, — сталінскія часы. Нейкім цудам дзеда не раскулачылі, бо за часамі калектывізацыі там не было вёскі. Адны хутары. Потым іх аб’ядналі, але розніца нейкай
самаідэнтыфікацыі паміж людзьмі засталася. “Хутаране лічылі сябе “шляхтай. Помню, у дзяцінстве мне казалі — не выцірай нос рукавом, будзеш як сяляне з
суседняй вёскі.
Дарэчы, мясцовыя могілкі пачаў мой дзед Усцін і там жа пахаваны прадзед Сцяпан Кірэевіч, а яго жонку звалі Марыя Лявонцьеўна Багдановіч. Яна паходзіла з таго самага раёна (зараз Буда-Кашалёўскі), дзе
быў маёнтак і сям’і паэта Максіма Багдановіча. Магчыма, мы з ім таксама далёкія сваякі.
У вёсцы Васільева зараз ніхто не жыве, людзі наведваюць яе толькі на Радаўніцу ды прыязджаюць на летні адпачынак.
Перад тым, як паступіць у лесатэхнічны інстытут, мой бацька працаваў на Гомсельмашы. Там зараз перад уваходам гарыць “вечны агонь у памяць пра загінулых супрацоўніках, а на граніце
выбіта прозвішча бацькі. Заўсёды схіляю галаву.
Пачынаў вучыцца (1946 год) у вёсцы Васільева. У тых мясцінах падчас вайны ішлі моцныя баі, таму зброі і розных выбуховых рэчаў хапала. Накідаеш у касцёр патронаў. Схаваешся за дрэва, а яны —
бух-бух-бух. Памятаю, аднойчы ў суседняй вёсцы было вяселле. Побач з домам, які стаяў каля лесу і дзе праходзіла свята, нашы хлопцы (для жартоўнага салюту) узарвалі супрацьтанкавую міну. На стале ўсё
пападала…
А яшчэ быў такі выпадак. У ім браў удзел і мой дзядзька. Яны навучыліся страляць з кулямёта, прыцягнулі яго ў школу і вырашылі напалохаць настаўніцу, якую вельмі не любілі. Паставілі кулямёт на
парту, і калі яна зайшла, далі чаргу над галавой… Настаўніца была бялей за тую тынкоўку, што пасыпалася на галаву…
Некалькі разоў амаль не загінуў. Абодва — падчас вайны. Хата ў нас была вялікая, таму немцы размясцілі там свой штаб. А нас выгналі жыць у лазню, якая месцілася на ўскрайку лесу. 1943 год.
Аднойчы немцы тэрмінова ўсіх сабралі. Нешта гамоняць па-свойму — газы, газы… Маўляў, нехта з хатніх па загаду партызанаў распаўсюдзіў у доме ядавітыя газы. Усіх адразу паставілі
“да сценкі. Ледзь не расстралялі.
Гэта былі не эсэсаўцы, а звычайныя салдаты, таму яны часта частавалі мяне рознымі рэчамі. Тады было нешта з сухім перцам. Яго я і кінуў на вуглі “камянка. Адсюль — пах.
Дзякуй Богу, бабуля патлумачыла гэта “на пальцах і выратавала нам жыццё.
Другі раз звязаны з тым, што мяне з маці спрабавалі “адправіць у Германію, але наш абоз пачала бамбіць савецкая авіяцыя. Уцяклі ў лес і жылі там да вызвалення. Елі ўсё, што
знаходзілі. Памятаю, як аднойчы ў прыцемках варылі нейкі грыбны суп, а немцы ехалі па лясной дарозе. Убачылі касцёр і пачалі страляць. Кулі свісталі на галавой, а агонь залілі тым супам. І зараз
стаіць перад вачамі, як шыпела наша ежа…
Студэнцкая лінія
Школу скончыў амаль “круглым троечнікам. Адзіная пяцёрка ў маім атэстаце — геаграфія. Асабліва эканамічная. Любіў разбірацца, чаму адны краіны жывуць лепш за астатніх, як
там арганізавана вытворчасць, эканамічныя адносіны і г.д. Мне было гэта цікава ўжо з дзяцінства.
Пасля школы (дзесяць класаў) адразу пайшоў у лесатэхнічны тэхнікум, дзе вучоба пайшла “ўвысь. Практыку праходзіў у леспрамгасе ў Столінскім раёна. Упершыню там сутыкнуўся з тым,
што ў нас яшчэ захаваліся выспы патрыярхальнага жыцця.
Калі закончыў тэхнікум, вырашыў не ісці па гэтаму шляху, а працягнуць адукацыю ў іншай галіне. Ад размеркавання нейкім чынам “адмазаўся і пайшоў працаваць рознарабочым у Гомельскія
транспартна-рамонтныя майстэрні.
Радыётэхнічная справа мне падабалася больш “лясных спраў, і я падаў дакументы ў вайсковае вучылішча з такой спецыялізацыяй, якое тады стаяла пад нашым горадам. Іх прынялі, але на
час, калі было трэба здаваць іспыты, яго перавялі ў Краснаярск. Паехаў туды. Паступіў.
Праз пэўны час зразумеў, што чалавек я па натуры свабодалюбівы і не хачу быць афіцэрам, таму напісаў рапарт з просьбай аб адлічэнні. Цэлы месяц яго не разглядалі, а прымушалі хадзіць на заняткі.
Сядзеў і дэманстратыўна нічога не канспектаваў, не адказваў на пытанні настаўнікаў. Урэшце мяне адлічылі.
І адразу накіравалі служыць “тэрміновую. Паўгады вучобы не залічылі, таму давялося аддаць краіне яшчэ тры гады, бо тады на сушы служылі менавіта столькі.
Наш аэрадром месціўся каля Канску, гэта паміж Іркуцкам і Краснаярскам, быў аператарам радыёлакацыйнай станцыі авіяпалку знішчальнай авіяцыі.
Зампаліт да нас прыйшоў “па залёту з танкавых частак. Памагаў яму весці палітзаняткі, бо той вельмі слаба арыентаваўся ў элементарных тэрмінах. Пазней ён прапанаваў уступіць у
КПСС. Я адказаў, што падзяляю іх ідэі, але быць з ім асабіста ў адной партыі не хачу… На “губе (гаўптвахта) давялося адсядзець амаль месяц.
Мастацкую літаратуру туды браць не давалі, а грамадска-палітычную — калі ласка. Прыйшлося чытаць нейкі “дыялектычны матэрыялізм альбо “палітэканомію. І
рабіў гэта з задавальненнем.
Пасля вайсковай службы вярнуўся ў Гомель. Уладкаваўся на Гомсельмаш. Спачатку вучнем слесара, а потым атрымаў кваліфікацыю. Працаваў і ў інструментальным цэху, а затым (каб больш зарабляць) пайшоў
слесарам у цэх шэрага чыгуну. Грукат, гарачыня.
Як я ўжо казаў, там хутка трапіў у спартовую каманду па плаванню і жыццё заўважна змянілася — зборы, талоны на ежу ў абкамаўскай сталовай. Сапраўдны прыліў жыццёвай энергіі. Вырашыў
паступаць у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (МДУ). Выбраў эканамічны факультэт, дакладней палітэканомію.
На “абітуры лёс пасяліў мяне ў адзін блок з матэматыкам. Васіль Васільевіч Жыхаў паступаў у аспірантуру. Ён і расказаў, што на “маім факультэце ўжо другі год
працуе аддзяленне эканамічнай кібернетыкі. Профільным прадметам там была матэматыка, а я, калі рыхтаваўся да паступлення, яе абсалютна не рыхтаваў. Гэта сур’ёзна
“напружвала.
Ён правёў некалькі тэстаў, каб высветліць мае матэматычныя здольнасці. Застаўся давольным і параіў да першага экзамену зразумець толькі сутнасць тэарэм, каб выкарыстаць іх для рашэння задач. Так я
зрабіў, і за дзень да сканчэння адпаведных тэрмінаў з “палітэканоміі аднёс туды свае дакументы.
Праз чатыры дні я здаў пісьмовую матэматыку. На пяць балаў. То ж самае было і з вуснай матэматыкай. Экзамен у мяне прымаў вядомы алгебраіст Юрый Мікалаевіч Цюрын, які напісаў па гэтай тэме шмат
кніжак. Ён быў моцна ўражаны тым, што я даказаў правільна нейкую тэарэму не так, як гэта было ў падручніку. Прыдумаў доказ сам. І, нягледзячы на конкурс у 18 чалавек на адно месца, паступіў.
Лібералам па духу я стаў прыблізна на пятым курсе, таму што за паўгода да гэтага нашу кафедру па гаспадарчай дамове прыцягнулі да практычнай работы па стварэнню аўтаматызаванай сістэмы планавых
разлікаў Дзяржплана СССР, і мне даводзілася кожны дзень праводзіць там па 4–5 гадзін. Дакладней, у аддзеле будаўніцтва. На яго прыкладзе я павінен быў зрабіць адпаведны алгарытм.
Шмат не буду пра гэта распавядаць, але праз пэўны час я зразумеў, што самая вялікая анархія нараджаецца менавіта там. Так, дзякуючы кібернетыцы, на практыцы ўбачыў, што ў сацыялізму няма перспектыў і
ён абавязкова завядзе людзей у тупік.
На жаль, у беларускай эканоміцы сёння адбываецца амаль тое ж самае.
Эканамічная лінія
Пры размеркаванні (дыплом эканаміста-матэматыка) у мяне было два варыянта. Першы — пайсці працаваць у якую-небудзь “паштовую скрыню Падольску, дзе жыў мой дзядзька,
стрыечныя брат з сястрой і дзе было вельмі шмат ваенных заводаў. Але не прыйшлася да спадобы сама атмасфера горада. Нейкая несур’ёзна-пацанская падмаскоўная качагарка. Сталыя мужчыны
паводзяць сябе вельмі прымітыўна — па пад’ездах п’юць “чарніла, б’юць адзін аднаму морды... Ніякага духоўнага жыцця.
Таму без ваганняў я абраў Мінск — беларусу заўсёды бліжэй яго радзіма. Размеркаваўся ў навукова-даследчы інстытут эканоміка-матэматычных метадаў планавання пры Дзяржплане БССР. Словам, тое,
што для маёй спецыяльнасці і патрэбна. Яны накіравалі заяўку ў МДУ. Я прыехаў сюды працаваць, і адразу, як кажуць, “вызначыўся.
Ехаў з працы ў аўтобусе, а недзе наперадзе сядзеў намеснік дырэктара Леў Паўлавіч Мятліцкі, які да гэтага быў сакратаром гаркаму партыі. 1968 год. Чэхаславацкія падзеі. На той час я ўжо слухаў рознае
замежнае радыё і таму некаму “тлумачыў неафіцыйную кропку гледжання. Назаўтра мяне выклікалі ў кабінет Мятліцкага…
Неўзабаве адбыўся яшчэ адзін вельмі паказальны выпадак. Да нас прыехаў вучоны з Югаславіі, яму зладзілі сустрэчу, але на яе чамусьці не прыйшоў перакладчык. Да іх на той час у нас ставіліся
“скрозь зубы, бо канфлікт з Ціта так і не скончыўся.
Мятліцкі пачаў шукаць дапамогу сярод нас. Усе нашы вучоныя — насы ў стол. Я няблага ведаў англійскую мову і цягнуў руку, але ён мяне наўмысна не бачыў. Мабыць, не хацеў, каб у югаслаўскага
“рэвізіяніста быў яшчэ і “дысідэнцкі перакладчык. Убачыў мяне сам югаслаў, і Мятліцкаму ўжо нічога не заставалася іншага, як папрасіць перакладаць.
Праз некаторы час з-за кватэры я перайшоў у другое ведамства. Дакладней, загадчыкам сектара ў Навукова-даследчы інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі, але хутка стала зразумела, што каб
хранаметраваць, колькі часу ідзе на дойку кароваў, спецыяліст майго ўзроўню не патрэбны. Гэта здольны зрабіць любы студэнт.
Перайшоў старшым навуковым супрацоўнікам у інстытут будаўніцтва і архітэктуры, дзе стаў займацца адпаведнай эканомікай. Потым прызначылі там загадчыкам лабараторыі, аддзелу, абараніў дысертацыю
кандыдата эканамічных навук. Дарэчы, у аспірантуры я вучыўся зноў у Маскве і стаў там экспертам Дзяржбуду СССР.
Прапрацаваў там гадоў 14, а затым перайшоў старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута эканомікі Акадэміі Навук БССР, дзе працаваў больш чым дзесяць гадоў. Да самага распаду СССР.
Потым вучоныя сталі зарабляць капейкі, і я “пайшоў па руках. Першым было акцыянернае таварыства “Суражскія дамы, дзе стаў адным з галоўных акцыянераў і
дырэктарам па фінансах. Па сутнасці гэта “правайдарская фірма. У тым сэнсе, што мы хацелі паўтарыць усё тое, што рабіў у Маскве Лужкоў, — будаваць за бізнэс-грошы нейкія
сучасныя забудовы, а тых, хто жыве на тым месцы ў старых дамах, адсяляць у новыя. Мы ж былі павінны ўсё гэта арганізаваць.
Пачатак быў вельмі паспяховы, бо будаваць замест сталінскіх баракаў сучасныя бізнэс-цэнтры хацелі многія. На адзін мы нават знайшлі грошы з аўстрыйскай крэдытнай лініі (47 мільёнаў долараў) і
чэшскага падрадчыка. Хацелі замест двух баракаў, што амаль насупраць Музкамедыі, пабудаваць шматпавярховы вельмі прыгожы сучасны комплекс. У той час я пазнаёміўся са Станіславам Багданкевічам. Ён даў
сваю згоду на размяшчэнне Нацыянальнага банку ў 24-павярховай вежы, якая ўваходзіла ў гэты комплекс.
На жаль, з прыходам новай улады ўсё накрылася медным тазам. Нас адразу пачалі “давіць. Тыя баракі стаяць па гэты дзень…
Грамадска-палітычная лінія
Па сутнасці “новыя сталі паводзіць сябе як звычайныя рэйдэры. Да таго перад вачамі быў сумны прыклад фірмы “Пушэ… Словам, наша таварыства давялося
ліквідаваць.
Дарэчы, пра тое, што будзе адбывацца ў беларускай эканоміцы і чаму гэта скончыцца вельмі блага, я напісаў у сваёй кнізе “Пятля папулізму адразу пасля абрання Лукашэнкі прэзідэнтам.
На жаль, тыя прагнозы альбо ўжо збыліся, альбо збываюцца сёння.
Потым лёс звёў мяне з Васілём Шлындзікавым, які першым у Беларусі (яшчэ ў часы Савецкага Саюза) акцыяніраваў сваё прадпрыемства. Ён мяне знайшоў па публікацыях і запрасіў у свой кабінет. З разумным
чалавекам мы знайшлі агульную мову вельмі хутка і вырашылі ў межах “Амкадору стварыць прыватнае кансалтынгавае прадпрыемства, якое б спрыяла развіццю ўсяго канцэрну. Я стаў яго
дырэктарам, а потым фактычна падбіў Васіля Міхайлавіча на “вялікую палітыку. Аргумент быў толькі адзін — хто, калі не мы, будзе нешта рабіць у гэтай краіне?
У выніку нашых размоў і ўзнікла ідэя стварыць Грамадзянскую партыю, у якую ўвайшлі даволі значныя асобы розных галінаў жыцця. У большай частцы — інтэлігенцыя і дырэктарат. Многія з іх потым
вырашылі сысці, бо такі выбар паставіла перад імі ўлада — альбо працуй, альбо ідзі ў “апазіцыянеры.
Было зразумела, што гэта элітная партыя, і шанцаў заняць высокае месца на бліжэйшых парламенцкіх выбарах у яе даволі няшмат. Таму і ўзнікла ідэя аб’яднаць яе з дэмакратамі Аляксандра
Дабравольскага, чыё электаральнае поле было больш шырокім. Добрая ідэя, але ў мяне ўжо тады ўзнікла апасенне, што такая партыя не будзе ліберальнай, і звязана гэта з канкрэтнай асобай. Таму пачаў
крыху стрымліваць аб’яднанне, хаця і быў адным з ініцыятараў.
1 красавіка 1995 года ўзнікла Аб’яднаная грамадзянская партыя. І тут, думаю, я зрабіў памылку. Трэба было заставацца адным з намеснікаў, што было абгаворана са Шлындзікавым, а я вырашыў
абмежавацца толькі сяброўствам у вышэйшым кіруючым органе — палітсавеце. Курыраваў там пытанні эканомікі, але працягвалася гэта нядоўга.
На мой погляд, новая партыя маргіналізавалася і не стала сапраўды ліберальнай. У 2002 годзе я з яе прынцыпова выйшаў. Па гэты дзень ніхто не можа мне растлумачыць, чым яна адрозніваецца ад
іншых… Напрыклад, ад БНФ?
Пасля таго, як Васіль Шлындзікаў прайшоў у парламент, я быў галоўным спецыялістам камісіі па эканамічнай палітыцы і рэформам. Пасля разгону парламента стварылі з ім Асацыяцыю садзейнічання развіццю
сярэдняга бізнсу, якая займалася перш за ўсё асветніцкай дзейнасцю. Пасля працаваў саветнікам па эканоміцы Міжнароднай фінансавай карпарацыі, якая ўваходзіць у групу Сусветнага банка. Потым выкладаў
у розных навучальных установах.
У мінулым годзе мяне запрасіў у сваю каманду Андрэй Саннікаў, для якога я стварыў эканамічную праграму.