Ніна Багінская — «Чалавек Cвабоды – 2020»
Ніна Багінская, «чые сцягі застануцца ў гісторыі Беларусі», стала лаўрэаткай прэміі «Людзі Cвабоды – 2020», паведамляе «Радыё Свабода».
![87c60f84_e873_49f0_93b8_2f552b6584c3_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s.jpg 87c60f84_e873_49f0_93b8_2f552b6584c3_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s.jpg](/img/v1/images/87c60f84_e873_49f0_93b8_2f552b6584c3_cx0_cy4_cw0_w1023_r1_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Шкада, што часы сталінізму паўтараюцца цяпер у пэўным сэнсе. Але ёсць спадзеў, што неўзабаве мы ўсе будзем жыць у дэмакратычнай краіне з дзяржаўным бел-чырвона-белым сцягам і беларускай мовай, якая загучыць паўсюдна, — сказала Ніна Багінская, атрымліваючы ўзнагароду. — Я веру, што другі віток адраджэння, якое пачалося ў 1991 годзе, спраўдзіцца, і мы ўрэшце пераможам. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова паназіраць за ўсімі тымі людзьмі, якія ўпадабалі нашыя гістарычныя бел-чырвона-белыя колеры і паўсталі пад імі».
![737fc9c3_27d8_4d67_97bd_ea4b4f5e6d22_w650_r0_s.jpg 737fc9c3_27d8_4d67_97bd_ea4b4f5e6d22_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/737fc9c3_27d8_4d67_97bd_ea4b4f5e6d22_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па словах лаўрэаткі, калі Беларусь захавае бел-чырвона-белы сцяг, яна захавае і незалежнасць. «Цяпер у пастарунках нашыя сцягі зневажаюць, але гэта пройдзе. Народу больш, чым гэтых служак рэжыму. Дзякуй усім, хто не толькі ў Беларусі, але ва ўсіх канцах свету выходзіць з бел-чырвона-белымі сцягамі».
Паводле дырэктара беларускай службы Радыё Свабода Аляксандра Лукашука, без Ніны Багінскай «цяжка ўявіць палітычную гісторыю Беларусі і Менску».
![Аляксандар Лукашук віншуе Ніну Багінскую Аляксандар Лукашук віншуе Ніну Багінскую](/img/v1/images/a371252b_4188_43ab_bb91_8a4a0c5cea8a_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Аляксандар Лукашук віншуе Ніну Багінскую
«Здаецца, вас ведаюць усе, ад міліцыянта ў балаклаве да кіраўніка дзяржавы ў тэлевізары, ад удзельнікаў пратэстаў у Мінску да ўсіх, хто сочыць у свеце за драматычнымі падзеямі ў Беларусі. Тут у Празе на Радыё Свабода пасля шматлікіх інтэрв’ю, рэпартажаў добра вядомыя ваша імя і ваш твар, але паведамлю вам адну тайну: яшчэ больш вядома, як вы выглядаеце са спіны.
![Тое самае фота Ніны Багінскай аўтарства Яўгена Атцецкага Тое самае фота Ніны Багінскай аўтарства Яўгена Атцецкага](/img/v1/images/b5dccded_da5f_4193_a0d6_549cb808a89a_w250_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Тое самае фота Ніны Багінскай аўтарства Яўгена Атцецкага
15 гадоў таму мы праводзілі конкурс на найлепшае фота Свабоды, і нам тады чытачы прыслалі каля 10 тысяч фатаздымкаў. І вось пераможцам стаў фотаздымак Яўгена Атцецкага, на якім мініяцюрная фігура жанчыны ў цёмным паліто і капелюшы з высокім бел-чырвона-белым сцягам у руках стаіць насупраць ланцуга міліцыянтаў на прыступках каля кафедральнага сабора на Нямізе. Твару не відаць; мы ня ведаем, хто гэтая гераіня. У небе вецер ірве аблокі, сцяг лунае высока над галовамі, і два светы — свабоды і няволі — глядзяць адзін аднаму ў вочы. Гэта надзвычай напружаная дынамічная карціна, якая нагадвае рамантычны жывапіс ХІХ стагоддзя.Я нават завёз гэты фатаздамак у Вашынгтон і там у рамачцы падарыў былому амбасадару Майклу Козаку, і ён вісеў (і, можа, і цяпер вісіць) у адным з будынкаў комплексу Белага дома. І вось гэты здымак Свабода павялічыла да гіганцкіх памераў, 2 на 0,5 мэтра, і ён ужо 10 гадоў вісіць на сцяне перад уваходам у мой офіс», — сказаў дырэктар беларускай службы Радыё Свабода.
![a4c9df88_6f24_443d_990c_4eee1fd3ed26_w650_r0_s.jpg a4c9df88_6f24_443d_990c_4eee1fd3ed26_w650_r0_s.jpg](/img/v1/images/a4c9df88_6f24_443d_990c_4eee1fd3ed26_w650_r0_s.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Багінская назвала славуты здымак Яўгена Атцецкага «сімвалам дзяржавы нашай Беларусі» і расказала, што слала копіі гэтага здымка многім палітычным зняволеным у турмы і ізалятары.