Беларусам дазволілі адкрываць электронныя гаманцы не выходзячы з дома

Нацбанк удакладніў і канкрэтызаваў, як адкрываць электронныя гаманцы і як здзяйсняць плацяжы з іх дапамогай. Новаўвядзенні прапісалі ў пастанове ад 30 снежня № 662 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у правілы ажыццяўлення аперацый з электроннымі грашыма».

internet_banking.jpg


Адно з галоўных змяненняў — зарэгістраваць электронны гаманец зараз можна выдалена. Прыходзіць у банк або да агента, які займаецца распаўсюджваннем электронных грошай па дамове з банкам, зараз не давядзецца. Але пры ўмове, што раней кліент ужо пацвярджаў свае дадзеныя асабіста. Паглядзець інфармацыю пра яго змогуць і ў міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі. Адкрыцьгаманец без асабістага візіту дазволілі таксама тым беларусам, якія займелі электронны лічбавы подпіс.

Нагадаем, да зменаў трэба было абавязкова прад'явіць дакумент, які б засведчыць асобу, і завяршыць рэгістрацыю электроннага гаманца. Для гэтага трэба было асабіста прыйсці ў банк або да агента.

Акрамя таго, цяпер электронныя грошы змогуць спаганяць на аплату падаткаў, збораў, пені і іншых плацяжоў у бюджэт.

Для юрыдычных асоб і ІП ўсталявалі крайні тэрмін, на працягу якога яны павінны абмяняць электронныя грошы на безнаяўныя і перавесці на свой рахунак у банку, — не пазней за другі банкаўскі дзень пасля паступлення ў банк інфармацыі аб залічэнні электронных грошай. Раней гэты тэрмін вызначаўся ў дамове з банкам і абмежавання па часе не было. «Гэта будзе стымуляваць аператыўнае выкарыстанне грашовых сродкаў у гаспадарчым абароце», — кажуць у Нацбанку.

У пастанове таксама прапісалі, што фізічныя асобы могуць расплачвацца за тавары, работы і паслугі як банкаўскім пераводам на электронны гаманец юрыдычных асоб або ІП, так і пераводам электронных грошай з аднаго гаманца на іншы.

— З'яўляецца дадатковая магчымасць для фізічных асоб, якія набываюць нейкі тавар у юрыдычнай асобы. Фізічнай асобе не абавязкова адкрываць электронны гаманец, каб аплаціць гэты тавар, дастаткова пералічыць грошы банкаўскім пераводам на карысць юрыдычный асобы, каб юрыдычнай асобе на электронны гаманец паступілі грошы, — ўдакладняюць ў Нацбанку.

Рэгулятар перакананы, што гэта «будзе стымуляваць рост безнаяўных плацяжоў на ўнутраным рынку і выкарыстанне беларускіх электронных грошай нерэзідэнтамі для аплаты тавараў і паслуг, якія набываюцца ў беларускіх суб'ектаў гаспадарання».

Банк можа выпускаць у абарачэнне электронныя грошы для наступнага распаўсюджвання фізічным асобам і прадаваць іх канчатковым трымальнікам самастойна, але мае магчымасць для гэтага прыцягнуць агента (ім можа выступаць любая юрыдычная асоба або ІП, у якіх адкрыты рахункі ў беларускіх банках). Сёння гэту ролю выконваюць, да прыкладу, аператары мабільнай сувязі. Агент купляе ў банка электронныя грошы, а потым прадае іх фізічным асобам, іншым юрыдычным асобам або ІП.

Агентам, якія набываюць электронныя грошы ў банкаў для наступнага распаўсюджвання фізічным асобам, дазволілі прадаваць электронныя грошы з адтэрміноўкай плацяжу. Прасцей кажучы, фізічным асобам разлічвацца за набытыя электронныя грошы можна будзе пазней, але пры ўмове, што агент ужо аплаціў банку набытыя ў яго электронныя грошы.

Агенты самі вызначаюць тэрмін, на працягу якога кліенты павінны з імі расплаціцца за набытыя электронныя грошы.

Нагадаем, Нацбанк рэгулюе аперацыі з электроннымі грашыма з 2000 года.

Паводле finance.tut.by