Беларускія айцішнікі ўвайшлі ў тройку лепшых у свеце ў галіне тэхналогій

Вядучая ў свеце платформа анлайн-навучання Coursera апублікавала новую справаздачу Global Skills Index 2020 — Глабальны індэкс кампетэнцый. Спецыялісты ацанілі ўзровень кваліфікацыі па 60 краінах, 10 галінах і 11 кірунках навучання ў сферы бізнесу, тэхналогій і навуцы аб дадзеных.

it_3.jpg

У індэксе прааналізавана інфармацыя аб 65 мільёнах навучэнцаў на платформе і дадзеныя аб выніках іх навучання за апошнія 12 месяцаў.
Лепшы вынік Беларусь паказала ў сферы тэхналогій, заняўшы другое месца. На першым — Расія, на трэцім — Швейцарыя. Топавыя навыкі ў гэтай катэгорыі — праца з кампутарнымі сеткамі і базамі дадзеных, штучны інтэлект, стварэнне сістэмнага ПА, абарона інфармацыйных сістэм, праграмаванне.
У катэгорыі навукі пра дадзеныя беларускія айцішнікі патрапілі на 8 месца ў еўрапейскім і сусветным заліку. Першыя тры радкі гэтага рэйтынгу занялі Расія, Швейцарыя і Бельгія.
У бізнэс-катэгорыі, дзе ацэньваліся такія навыкі, як Excel, кіраванне праектамі, лічбавы маркетынг, блокчейн і бізнес-аналітыка, Беларусь стала 32-й у глабальным рэйтынгу і 21-й у еўрапейскім. Першых тры месцы — за Швейцарыяй, Аўстрыяй і Даніяй.
— Гэты рэйтынг сапраўды аўтарытэтны, — распавёў гендырэктар «Белхард Груп» Ігар Мамоненка «Камсамольскай праўдзе ў Беларусі». — Шмат чаго варта высокая адзнака ў галіне высокіх тэхналогій, бо здольнасць краіны падтрымліваць ўзровень навыкаў у ёй — гэта вельмі добры вынік. Для гэтага павінна быць адпаведная экасістэма, якая ўключае ў сябе кадры, вопыт, навучанне. І гэты рэйтынг паказвае, што ўсё гэта ў нас на ўзроўні. Дадзеная адзнака вельмі важная, таму што больш як 90% заказчыкаў — замежныя, і яны будуць шукаць выканаўцаў з высокай кампетэнцыяй у галіне тэхналогій. А паводле гэтага рэйтынгу, мы выглядаем вельмі нядрэнна.
Па словах Ігара Мамоненка, для большасці разумных людзей у Беларусі сфера IT — гэта адна з нешматлікіх абласцей, дзе яны бачаць для сябе перспектывы.
Паводле Заўтра тваёй краіны