Як жыхар Караліно захоўвае традыцыі касьбы жыта і вязання снапа

Даўнія традыцыі касьбы жыта і вязання снапа ўжо амаль не ўбачыш. Увесь вытворчы цыкл перанялі камбайны ды іншая тэхніка.

zhnivo.jpg

Жыхар вёскі Караліно Пётр Скрамблевіч, што каля Гародні, захоўвае аўтэнтычныя традыцыі і гатовы імі падзяліцца:
– Камбайн сюды нават не заедзе. Камбайна таго ў калгасе не дапросішся, толькі пасля ўборкі. Цяпер грошы даволі вялікія за гэты камбайн, для аднаго – гэта замнога.

Першы сноп жыта ён ужо звязаў. Паводле даўніх традыцый уборка ўраджая прымяркоўвалася да якога-небудзь свята. Цяпер жа вяскоўцы ўжо не трымаюцца такога каляндарнага плану. Але туга па майстэрству гаспадара селяніна моцная, кажа Пётр Скрамблевіч:
— Так раблю, але на жаль такая праўда, такая рэчаіснасць. Яшчэ год-два я пакашу, а далей што? У мяне ёсць план гэта ўсё агарадзіць, запусціць штук дзесяць авечак і няхай яны сабе тут ходзяць. Агароджана, вада ў студні ёсць, не трэба будзе тут хадзіць.

Паглядзець на пастаўленыя снапы прыйдуць жыхары вёскі, для іх – гэта ўспамін з маладосці.
Паводле Радыё Рацыя