Бізнес без інтэрнэту: «Дзень-два-і калапс»

Складаней за ўсё цяпер з пастаўкамі прадуктаў харчавання, паколькі іх хутчэй іншай прадукцыі трэба папаўняць на прылаўках, што ў адсутнасці інтэрнэту спалучана з мноствам праблем, кажа сустаршыня Беларускай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Віктар Маргелаў.

45ac0fb26a8fe2cf0b2c378fb076caf9.jpg



«Учора менеджары па адгрузках сур’ёзных кампаній сыходзілі аб 11-й гадзіне з працы, таму што тое, што рабіў інтэрнэт ― людзі заяўкі скідалі кансалідавана праз інтэрнэт-праграму, і там фармаваліся накладныя і нічога не трэба было рабіць, то зараз людзі ў мыле бегалі, жыўцом збіралі заяўкі па горадзе, потым гэта ўсё ўносілі рукамі ў кампутары, каб не спыніць працу на сёння, таму што паслязаўтра будуць пустымі прылаўкі крамаў», ― распавядае Маргелаў.

Найбольш балюча без інтэрнэту сферы гандлю — як прадуктамі харчавання, так і любымі іншымі таварамі, але прадукты харчавання сканчаюцца хутчэй за ўсё, «таму людзі гераічна касцямі кладуцца, каб любымі спосабамі вырашыць гэтыя задачы, але колькі яны пратрымаюцца ― дзень ці два, складана сказаць па кожнаму, гэта велізарны аб'ём працы», дадае бізнесмен.

«Звярталіся да правайдэраў, да правайдэраў прэтэнзій няма, яны нічога самі не рабілі, практычна закрыты знешні канал сувязі, і ў тых, чые серверы знаходзяцца за мяжой, камунікацыі нерэальныя. Унутры зачыненыя многія камунікацыі», — кажа суразмоўца.

Былі праблемы з плацяжамі, цяпер большасць прадпрымальнікаў дакладвае, што ўдаецца праводзіць плацяжы праз кліент-банк, але элементарная рэч ― а як перакінуць плацёжку, што ты праплаціў, цікавіцца прадпрымальнік.

«Камяк назапашваецца, дзень-два — яшчэ куды ні ішло, а далей пойдзе ўжо калапс», кажа Маргелаў, і дадае, што прадпрымальніцкая супольнасць «абмяркоўвае праблему, назапашвае інфармацыю? Трэба ж сабраць фактуру, гэтым зараз і займаемся», рэзюмуе суразмоўца.

Паводле belaruspartisan.by