Эксперт: Падатак на дармаедства — самы неэфектыўны спосаб прымусіць людзей плаціць падаткі

Беларускія ўлады не першы месяц сядзіць круком над беспрэцэдэнтным дакументам : тых, хто занадта доўга не плаціць падаткі, абавяжуць выплачваць асаблівы збор. Яго ў народзе ўжо ахрысцілі падаткам на дармаедства.



iosub1.jpg

На думку вядучага аналітыка афіцыйнага партнёра кампаніі «Альпары» ў Мінску Вадзіма Іосуба, ідэя дзяржавы пакуль пакідае занадта шмат пытанняў. Самы істотны з іх: «А ці ёсць ў новаўвядзенні сэнс?»

«Асабіста мне зусім незразумела, хто менавіта трапіць у катэгорыю дармаедаў? Яшчэ адно пытанне без адказу: калі чалавек сапраўды нідзе не працуе, то з якіх крыніц, на думку дзяржавы, ён будзе браць грошы на выплату падатку?» — дзівіцца эксперт.

«Зыходзячы з дадзенага дзяржавай вызначэння, дармаед — той, хто не ўдзельнічае сваімі падаткамі ў жыцці дзяржавы. Аднак такіх людзей у нашай краіне няма і быць не можа, — разважае Вадзім Іосуб. — Нават чалавек, які нідзе не працуе, і, адпаведна не выплачвае падаходны падатак, здзяйсняе пакупкі. Як вядома, у канчатковую цану ўсіх тавараў і паслуг ўключаны (той жа ПДВ), а значыць, любы пакупнік аўтаматычна становіцца падаткаплацельшчыкам. Такім чынам, вызначэнне дармаеда як мінімум некарэктна».

Размытасць вызначэння спарадзіла ў грамадстве мноства меркаванняў. Так, да катэгорыі дармаедаў адносяць  прадпрымальнікаў, якія ўхіляюцца ад падаткаў, асацыяльных асоб, якія пакутуюць на алкагалізм, беспрацоўных, якія не могуць знайсці занятак па душы, у асобных выпадках — хатніх гаспадынь.

Ініцыятыву ўвесці інстытут дармаедства дзяржава тлумачыць неабходнасцю вырашыць праблему аплаты паслуг (медыцынскіх, адукацыйных і г.д.), якія сёння падаюцца насельніцтву бясплатна. Логіка уладаў зразумелая: сацыяльныя льготы фінансуюцца з падаткаў, а падаткі плацяць не ўсе.

Вадзім Іосуб адзначае, што эфект ад увядзення адказнасці за дармаедства у тым выглядзе, у якім гэта прапануецца сёння, калі і будзе, то мінімальным. Бо спосабаў сысці ад падатку, ня адыходзячы ад літары закона, хапае. Можна, напрыклад, зарэгістравацца рамеснікам, выплаціўшы падатак у памеры адной базавай, або прыладзіць працоўную кніжку на фірму да знаёмага або сваяка.

На думку аналітыка, існуе простае, але чамусьці незаўважанае ўладамі рашэнне праблемы — адмова ад бясплатных паслуг, што добра зарэкамендавалы сябе ў многіх краінах. «Шкоды ад сацыяльных выгод на практыцы значна больш, чым карысці. Так, значная частка кошту паслуг ЖКГ для насельніцтва сёння субсідуецца дзяржавай. Атрымліваецца, што чым больш у чалавека кватэра, тым больш ільгот пры аплаце камунальных паслуг ён атрымлівае. Гэта не ўпісваецца ў канцэпцыю сацыяльна арыентаванай дзяржавы, якой пазіцыянуе сябе Беларусь, — разважае Вадзім Іосуб. — Нашмат лагічней ўвесці платную адукацыю і страхавую медыцыну. Тады кожны павінен будзе аплачваць паслугі са сваёй кішэні». Пры гэтым эксперт адзначыў, што сыход ад платных паслуг абавязкова павінен суправаджацца зніжэннем падаткаў для насельніцтва — за кошт сродкаў, з якіх бясплатныя паслугі фінансуюцца сёння.

Марыя Дуброўская, КРЫНІЦА.INFO