Як садраць грошы з «дармаедаў»?

Чыноўнікі, здаецца, прыдумалі спосаб. Ужо можна казаць аб увядзенні новага падатку.

_hroszy___valjuta__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas__2___1__logo.jpg


У Беларусі з 2023 года фактычна ўвялі, як і анансавалася, новы падатак для «дармаедаў» — тых, каго чыноўнікі лічаць не занятымі ў эканоміцы. Але выплачваць гэты збор будуць не ўсе. «Люстэрка» расказвае падрабязнасці зменаў, якія прадугледжаныя абноўленым Падатковым кодэксам, а таксама нагадвае, як у Беларусі ўжо ўводзілі падатак для «дармаедаў», а потым адмянялі яго на фоне пратэстаў.

Што змянілі для «дармаедаў»

У Міністэрстве па падатках і зборах паведамляюць, што абноўленым Падатковым кодэксам увялі істотныя змены па праверкам выдаткаў і даходаў фізічных асоб, якія больш за пяць гадоў адносіліся да не занятых у эканоміцы.

Падаткавікі будуць па-новаму праводзіць праверкі адпаведнасці расходаў даходам фізічных асоб, якія як мінімум пяць гадоў бесперапынна лічацца не занятымі ў эканоміцы і ўключаны ў базу «дармаедаў». Прасцей кажучы, гаворка аб тых, хто, па дадзеных чыноўнікаў, афіцыйна не працаваў больш за пяць гадоў і не ўдзельнічаў у фінансаванні расходаў дзяржавы. Менавіта для гэтых людзей і ўвялі змяненне, якое тычыцца праверак па адпаведнасці даходаў і выдаткаў.

Для такіх "дармаедаў" пры праверцы іх даходаў і выдаткаў не будуць уключаць у грашовыя паступленні падораныя сродкі, атрыманыя пазыкі, а таксама перададзеныя на захоўванне грошы.

Выключэнне зрабілі для такіх даходаў, якія былі атрыманы ад сваякоў, у тым ліку бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, бабуль і дзядуляў. Такія даходы не павінны быць звязаныя з прадпрымальніцкай дзейнасцю. Але і тут прапісалі абмежаванне. Агульная сума такіх грашовых паступленняў ад сваякоў не павінна перавышаць 100 базавых велічынь (на сёння гэта 3700 рублёў) на працягу года, у адваротным выпадку прыйдзецца заплаціць падаходны падатак у 10%. Гэты збор будуць браць з сумы перавышэння. Фактычна можна казаць аб увядзенні новага падатку на «дармаедства».

Нагадаем, у Беларусі ёсць так званы падатак на пазыкі. Па ім падаходным падаткам абкладаюцца пазыкі, крэдыты ад іншых фізічных асоб, якія не з'яўляюцца ІП, а таксама ад замежных арганізацый (якія не ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва), замежных ІП. Падатак — 13%. Пры поўным вяртанні доўгу выплачаны раней падаходны падатак вяртаюць.

Калі ж грошы на пакупкі пазычылі блізкія сваякі і гэта адлюстравана ў дэкларацыі аб даходах і маёмасці, то плаціць падатак не трэба. Прычым незалежна ад сумы пазыкі. Але з «дармаедаў» цяпер вырашылі спаганяць такі падатак.

Як для "дармаедаў" ужо ўводзілі падатак, а потым адмянялі на фоне пратэстаў

У 2015 годзе ў Беларусі ўжо ўводзілі падатак на «дармаедства». Тым, хто на працягу каляндарнага года працаваў менш за 183 дзён, трэба было заплаціць фіксаваны збор у памеры 20 базавых (на той момант гэта было 360 рублёў у перакладзе на дэнамінаваныя рублі). Некаторых ад гэтага збору вызвалілі: напрыклад, студэнтаў дзённых аддзяленняў, салдат тэрміновай службы, маці дзяцей да 7 гадоў, тых, хто жыве за мяжой, і гэтак далей.


За два гады дзеяння дэкрэта падаткавікі паспелі разаслаць 470 тысяч “лістоў шчасця”. У пачатку 2017 года па ўсёй Беларусі праходзілі масавыя «Маршы недармаедаў», іх удзельнікаў затрымлівалі і судзілі. Пасля гэтага ў сакавіку 2017-га спагнанне «дармаедскага» збору спынілі на год, а Аляксандр Лукашэнка даручыў дапрацаваць дэкрэт.

У пачатку 2018 года падатак на «дармаедства» быў скасаваны. Чыноўнікі прынялі замест яго новы дакумент — "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва". У ім «усталявалі новы» штраф — стоадсоткавую аплату некаторых камунальных паслуг. Прычым плаціць яго павінны не ўсе непрацуючыя, а толькі ўласнікі кватэр. З 1 студзеня 2019 года «дармаеды» сапраўды пачалі аплачваць поўным коштам гарачую ваду, пазней да яе далучыліся таксама ацяпленне і газ.