Кавалкін: Гучныя гісторыі з хабарам на высокім узроўні — гэта толькі вяршыня айсберга

Вестка пра тое, што дырэктар прадпрыемства ў івацэвіцкай калоніі абвінавачваецца ў атрыманні вялікага хабару магла б шакаваць, калі б тыдзень таму на месцы злачынства пры атрыманні хабару не ўзялі памочніка кіраўніка дзяржавы.

usd.jpg

У адным выпадку памер хабару — больш за 200 тысяч еўра, у другім — 200 тысяч даляраў. Сакральная лічба для беларускіх чыноўнікаў, і нядобрая да таго ж, іранізуюць карыстальнікі форумаў.
Абодва выпадкі з’яўляюцца пацвярджэннем таго, што калі дзяржава ўмешваецца ў эканоміку і вытворчасцю займаюцца не прыватныя кампаніі, а дзяржустановы, вельмі высокія карупцыйныя рызыкі, адзначыў у каментары «Салідарнасці» эканаміст, кіраўнік праекта «Кошта урада» Уладзімір Кавалкін.
Былога кіраўніка прадпрыемства па вытворчасці мэблі, якое працуе ў мужчынскай калоніі строгага рэжыму ў «папраўчай установе № 5», абвінавачваюць у атрыманні хабару ад прадстаўніка французскай кампаніі за вырашэнне пытанняў, звязаных з заключэннем і выкананнем дамоваў аб пастаўках за межы краіны мэблі, вырабленай на беларускай прадпрыемстве. Атрымліваецца, прадстаўнік французскай кампаніі хацеў выкарыстаць нашых зняволеных як танную працоўную сілу?
— Хутчэй, начальнік калоніі хацеў выкарыстаць зняволеных як танную працоўную сілу і на гэтым зарабіць, — кажа Уладзімір Кавалкін. — Што тычыцца французаў, мы можам толькі здагадвацца, пра што яны ведалі.
Спецыяліст мяркуе, што гучныя гісторыі з хабарамі на высокім узроўні — гэта толькі вяршыня айсберга.
— Безумоўна, тое, што адбываецца, мы не ведаем, інакш падпарадкаванне кожнага першага кіраўніка дзяржорганаў прыходзілася б адпраўляць на следчыя дзеянні, а можа быць нават, і ў суд.
Лепшымі «лекамі» ад карупцыйных схем, на думку эксперта, з’яўляюцца адкрытасць і падсправаздачнасць органаў дзяржкіравання.
— Першае правіла: не павінна быць ўмяшання чыноўнікаў у эканамічныя і бізнес-пытанні. Другое важнае правіла: максімальная прыватызацыя. Іншых спосабаў няма. Інакш карупцыйныя рызыкі будуць дастаткова высокія, — сказаў на заканчэнне эксперт.

Рэакцыя Байнэту: «У вёсках людзям па 36 рублёў у месяц плацяць, а тут хабару па 200 тысяч»

Адзін з карыстальнікаў на форуме talks.by звярнуў увагу на тое, што нашы зняволеныя робяць мэблю, якую ахвотна купляюць у Францыі, яшчэ і хабар прыплочваюць.
«Хоць тут, напэўна, вырашае супернізкі кошт пры адносна нармальнай якасьці. Я сам ужо гадоў 8 карыстаюся крэслам, вырабленым ЗК, які я купіў імпульсіўна, бо ён каштаваў тады каля 6 (!!!) даляраў».
Многія дзівяцца суме хабару:
«Тарыфы з Драздоў прыходзяць, напэўна. Як з заробкам — усім папіццот, так і з хабарамі — усё па 200 тысяч»
«Насельніцтва і чыноўнікі жывуць у двух паралельных сусветаў: у вёсках людзям па 36 рублёў у месяц плацяць, а тут хабару па 200 тысяч».
«Ну, а генпракурор Канюк да гэтага часу лічыць, што апублікаваць даходы дзяржслужачых — гэта неэтычна. Вось такая ў іх „барацьба“ з карупцыяй».