«Гатовая была падпісаць усё!» Начальніцу кіравання Мінздароўя дапытвалі 17 гадзін
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска абвясцілі яўкі з павіннай хабарадавальнікаў, а таксама начальніка кіравання фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людмілы Рэвуцкай. Падчас допыту яна адмовілася ад сваіх паказанняў, дадзеных ноччу 31 ліпеня 2018 года ў будынку ГУБАЗіК МУС, а яе адвакат папрасіў суд звярнуць увагу: некалькі явак з павіннай галоўны хабарадавальнік па яе справе напісаў, знаходзячыся ў СІЗА, на волі ён казаў зусім іншае.