Педагог з магілёўскага ВНУ брала хабар за залікі. У яе дома знайшлі $ 16 тыс
53-гадовую настаўніцу з магілёўскага ВНУ злавілі на хабары. У яе доме правялі ператрус: там выявілі больш за 16 тысяч долараў. Пра гэта паведамляе Следчы камітэт.

Следства высветліла, што некалькі дзён таму жанчына атрымала 690 рублёў ад студэнтаў, каб група здала залік. Пра тое, колькі выкладчыцы трэба заплаціць за яе «дапамогу», студэнты даведаліся ад старэйшых курсаў: тыя, мабыць, з гэтым ужо сутыкаліся. Кожны навучэнец здаў па 30 рублёў. Праз два дні педагог прыняла залік: уся група здала паспяхова.
Але сістэма дала збой. На жанчыну завялі крымінальную справу аб атрыманні хабару, што пагражае ёй турэмным тэрмінам да сямі гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады і, магчыма, канфіскацыяй маёмасці А пазней сілавікі правялі ператрус у яе доме: там знайшлі больш за 16 тысяч долараў (32,7 тысячы рублёў).
Паводле kyky.org