СК пацвердзіў затрыманне галоўнага анестэзіёлага-рэаніматолага краіны
Супраць Аляксандра Дзядзько расследуюць крымінальную справу.

— Следчым камітэтам узбуджана і расследуецца крымінальная справа ў дачыненні Аляксандра Дзядзько па фактах атрымання хабару ад прадстаўнікоў камерцыйных структур за рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у ягоную кампетэнцыю, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК Сяргей Кабаковіч.
Галоўны анестэзіёлаг-рэаніматолаг краіны быў затрыманы 15 мая.
Аляксандр Міхайлавіч Дзядзько ў медыцыне 36 год, у 1998 годзе ён стаў загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі 9-й гарадской лякарні. Увясну 2008 года Дзядзько разам з калегамі выканаў першую аперацыю па перасадцы печані. Ён лаўрэат Дзяржаўнай прэміі за распрацоўку і ўкараненне тэхналогій трансплантацыі органаў у дзяцей і дарослых.
Паводле TUT.BY.