Ілюстрацыйнае фота reform.by
Паводле слоў прадстаўніка Следчага камітэта, топ-менеджары кампаніі «Газпрам трансгаз Беларусь» бралі грошы ад камерцыйных структур за пастаўку абсталявання (або за непастаўку). Сумы, паводле Шышко, даходзілі да соцень тысяч рублёў.
«Асноўная маса фігурантаў, якія ў нас праходзяць па гэтай крымінальнай справе, даюць прызнальныя паказанні, актыўна супрацоўнічаюць са следствам. І "Газпрам трансгаз Беларусь" актыўна ўзаемадзейнічае з намі, таму што топ-менеджары ўсвядомілі, што ёсць нейкія слабыя месцы ў іх эканамічнай дзейнасці, і проста цяпер, не чакаючы заканчэння расследавання, робяць меры па ліквідацыі тых шчылін, якія меліся», — заявіў прадстаўнік СК.
Таксама былі анансаваныя іншыя гучныя справы, звязаныя з «карупцыяй на прадпрыемствах». Як адзначае Шышко, «выведзеныя за мяжу сродкі кампенсаваныя дзяржаве».