ДФР распачаў супраць Паўла Латушкі яшчэ адну крымінальную справу
Дэпартамент фінансавых расследаванняў распачаў справу супраць Паўла Латушкі справу, звязаную з атрыманнем ў 2012 годзе хабару ад супрацоўніка кінакампаніі.
ДФР Камітэта
дзяржкантролю распачаў супраць апазіцыйнага палітыка Паўла Латушкі справа аб
атрыманні хабару паводле ч. 3 арт. 430 Крымінальнага кодэкса.
У КДК адзначылі, што да іх з павіннай прыйшоў адзін з кіраўнікоў беларускай кампаніі, якая займаецца вытворчасцю кіна- і відэапрадукцыі. І гэты чалавек, як піша прэс-служба ДФР, прызнаўся, што ў 2012 годзе даў Латушку, які займаў на той момант пасаду міністра культуры, хабар у памеры 10 000 долараў, каб кампанію ўключылі ў план фінансавання вытворчасці фільмаў на 2012-2013 гады.
Зрэшты, калі не лічыць гэтай новай справы аб хабары, Павел Латушка праходзіць у Беларусі абвінавачаным яшчэ па шасці артыкулах КК.