У МУС паведамілі пра затрыманне топ-менеджараў МТЗ і «БелАЗ»

Іх падазраюць у атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Затрыманыя сем чалавек, у тым ліку і асоба, якая давала хабар. Іх злавілі з доказамі злачынства. У затрыманых канфіскавалі каля 100 тысяч долараў.

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева


«Задакументаваныя шматлікія факты атрымання хабару ў асабліва буйным памеры, які перадаваўся ў выглядзе наяўных і нерухомасці за перамогу ў тэндарах на пастаўку дарагога абсталявання, своечасовую аплату тавару. Для канспірацыі хабар маскіраваўся пад фіктыўныя дамовы пазыкі і куплі-продажу нерухомасці», — распавялі ў МУС.
Распачатыя крымінальныя справы, фігурантаў ўзялі пад варту.