Затрыманая вядомая актывістка ў сферы жаночых правоў Вольга Гарбунова
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», затрыманая вядомая актывістка ў сферы жаночых правоў Вольга Гарбунова.

Вольга Гарбунова — псіхолаг, каля дваццаці гадоў працуе з жанчынамі, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, да 2016 года ўзначальвала арганізацыю «Радзіслава».

