«Адабралі акуляры, хаця ў яго на адным воку -21, а на другім -19». Мінчука затрымалі пасля вяртання з-за мяжы

Настаўнік гісторыі 37-гадовы Артур Эшбаеў прыехаў з заробкаў у Польшчы. Праз пару дзён, 5 лістапада, яго затрымалі па 342 артыкуле «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак». Ён цяпер знаходзіцца ў ІЧУ.

photo_2021_11_11_17_48_02_q8yh0.jpg

«Там у яго адабралі акуляры, хаця на адным воку -21, на другім -19. Ён зусім нічога не бачыць, чалавеку нават з сярэднім зрокам немагчыма зразумець, як гэта. Акуляры выдаюць, толькі калі трэба падпісаць нейкую паперку, пры гэтым яго абвінавачваюць па фота з інтэрнэту», — расказалі сваякі Артура «Нашай Ніве».