Затрымалі вакаліста гурта «Ня Варта» з Мазыра
Затрыманы вакаліст гурта «Ня Варта» з Мазыра Фёдар Чаранкоў. Пра гэта Reform.by паведаміла яго жонка.

«Забралі проста з ДАІ ў аддзел кіберзлачынстваў. Зараз
тэлефон выключаны і нічога не вядома. Ён там ужо каля трох гадзін», — распавяла яна.
У Instagram дзяўчына дадала, што ніякіх каментароў ён не пісаў і рэпостаў не рабіў.