Кіраўніка найбуйнейшай птушкафабрыкі «Дружба» ў Баранавічах затрымалі за хабар у 6,5 тысячы долараў

Пра гэта паведамілі ў эфіры дзяржтэлеканала СТВ

markevicz.jpg


Птушкафабрыка «Дружба» па плошчы роўная чатыром Баранавічам. Больш за 20,5 тысячы гектараў сельгасугоддзяў, колькасць птушкі — больш за 4,5 мільёна галоў.
 І быццам бы сумленны і правераны гулец на рынку, які выконвае свае абавязкі як перад дзяржавай, так і прыватнымі партнёрамі. Але на пачатку жніўня гэтага года адзін з кіраўнікоў прадпрыемства становіцца фігурантам крымінальнай справы. Як усталюе следства, за лабіраванне інтарэсаў прыватнай кампаніі пры заключэнні дамоваў ён атрымаў хабар у памеры 6500 долараў, — паведаміла СТВ.
Цяпер правяраецца дачыненне затрыманага да здзяйснення іншых карупцыйных махінацый. Санкцыяй намесніка генеральнага пракурора ён змешчаны пад варту. Канчатковая прававая ацэнка будзе дадзена па выніках папярэдняга расследавання.
Прозвішча затрыманага кіраўніка ў сюжэце не называецца. Аднак раней стала вядома аб звальненні з пасады дырэктара птушкафабрыкі Васіля Маркевіча. Ён узначальваў прадпрыемства амаль 20 гадоў. Акрамя таго Маркевіч абіраўся ў Савет Рэспублікі. Маркевіча затрымалі за атрыманне хабару.