Былога намесніка начальніка сталічных могілак адправілі ў калонію

У судзе Заводскага раёна Мінска вынеслі рашэнне па крымінальнай справе ў дачыненні да Сяргея Рудага — экс-намесніка дырэктара па агульных пытаннях мінскага «Спецкамбінат КБА». У падпарадкаванні прадпрыемства знаходзяцца могілкі сталіцы.

zamdirektora_speckombinata_sud_rudyy.jpg

Мужчыну прызналі вінаватым у атрыманні хабару паўторна ў буйным памеры (ч. 1 і 2 арт. 430 КК). Яму прызначылі 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму і забаранілі на пяць гадоў займаць пэўныя пасады. Суд пастанавіў спагнаць з Рудага ў даход дзяржавы вартасны эквівалент беспадстаўнага ўзбагачэння на 2,5 тысячы рублёў.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.
Нагадаем, Сяргея Рудага затрымалі ў чэрвені 2019 года па падазрэнні ў атрыманні хабару. Па дадзеных следства на той момант, у лютым Руды атрымаў у якасці хабару не менш за 800 долараў «за вырашэнне пытання, якое ўваходзіла ў яго кампетэнцыю».
Камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Спецкамбінат КБА» — дзяржаўная спецыялізаваная арганізацыя ў сферы пахавальнага сэрвісу ў Мінску. У яе падпарадкаванні знаходзяцца ўсе могілкі сталіцы, а таксама крэматорый. Акрамя таго, яна аказвае поўны спектр рытуальных паслуг.
tut.by