Дальнабойнік ўвязаўся ў міжнародную спрэчку і перамог

18 лістапада Вярхоўны Суд паставіў кропку ў спрэчцы гомельскага дальнабойніка Аляксандра Яўсейчука з літоўскай фірмай ЗАТ «TRANSTIRA», якая патрабавала з кіроўцы каля 6 000 Еўра за разукамплектаваў грузавы аўтамабіль.


Сітуацыю каментуе праваабаронца Леанід Судаленка, які ўзяўся за справу гамяльчаніна і давёў яго да перамогі.
Праваабаронца падкрэслівае, што яшчэ ўлетку бягучага года Гомельскі абласны суд задаволіў хадайніцтва аб прызнанні і дазволе прымусовага выканання на тэрыторыі Беларусі рашэнні Апілінкавага суда горада Вільні (Літва) аб спагнанні з кіроўцы на карысць ЗАТ «TRANSTIRA» грашовай сумы ў памеры 5 868,03 Еўра.
Беларускі дальнабойнік працаваў на літоўскую фірму, перавозячы грузы па Еўропе. Пасля аднаго з рэйсаў працадаўца не змог выплаціць яму заробак. Тады 42-х гадовы мужчына, які з'яўляецца шматдзетным бацькам, паставіў фірме ўмовы — няма зарплаты, няма аўтамабіля. Адагнаўшы фуру на адну з аўтастаянак, ён вярнуўся ў Гомель і стаў чакаць.
А ў гэты час аўтамабіль на аўтастаянцы быў разукамплектаваў. Паліцыя вінаватых не знайшла і ЗАТ «TRANSTIRA» па невядомых прычынах выставіла матэрыяльныя прэтэнзіі не ўладальніку аўтастаянкі, а Яўсейчуку праз суд Вільнюса.
Да гэтага часу Аляксандр працаваў ужо ў іншага наймальніка, развозячы грузы па ўсё той жа Еўропе. І якое ж было здзіўленне, калі ў адзін з дзён яго патурбавалі судовыя прыставы. Аказалася, што завочнае рашэнне літоўскага суда ўступіла ў сілу, а гомельскі абласны суд, зноў жа, завочна дазволіў яго выкананне на тэрыторыі Беларусі.
«Аспрэчваючы вызначэнне абласнога суда, мы ў першую чаргу пачалі з аднаўлення прапушчаных тэрмінаў. Доказ у нас было неаспрэчны — Аляксандр выехаў са краіны ў сакавіку і заехаў толькі ў канцы жніўня. Пра дату, месца і час разгляду прэтэнзій у судах яго ніхто ў вядомасць не ставіў».
«Пасля аднаўлення працэсуальных тэрмінаў для абскарджання вызначэння абласнога суда мы падалі ў Вярхоўны суд прыватную скаргу», — працягвае юрыст. «Наша прававая пазіцыя была простай — заяўляючы пра завочныя суды, як у Літве, так і ў Гомелі, мы прадставілі пашпарт са штампамі памежнай службы Польшчы, якія пацвердзілі адсутнасць кіроўцы ў краіне каля паловы года, з 27 сакавіка па 30 жніўня» — падзяліўся юрыдычнымі тонкасцямі праваабаронца.

040a9540_edit_2.jpg

Абаронца кіроўцы адзначыў, што ў названы перыяд яго падабаронны працаваў на іншага працадаўцу дальнабойнікам, ажыццяўляючы перавозкі грузаў па Еўропе і такім чынам, не мог фізічна знаходзіцца як па месцы сваёй рэгістрацыі ў Гомелі, так і ў краіне ў цэлым.
«Вярхоўны суд Беларусі пагадзіўся з довадамі нашай скаргі аб пазбаўленні Аляксандра права на справядлівае судовае разбіральніцтва, права на абарону, адмяніўшы дазвол на прымусовае выкананне на тэрыторыі краіны рашэння літоўскага суда».
«Калі літоўская фірма і далей будзе патрабаваць выканання завочнага рашэння свайго суда, мы гатовыя абараняцца, бо літоўскія суды знаходзяцца пад юрысдыкцыяй Еўрапейскага суда па правах чалавека, дзе права на справядлівы суд непарушна», — дадаў Судаленка.
У доказ сваіх слоў праваабаронца прыводзіць справу пенсіянера Івана Асеюка з пад Брэста, у якога дзяржава за парушэнне пры перасячэнні дзяржмяжы канфіскавала старэнькі жыгуль. У гэтай справе Камітэт ААН па правах чалавека абавязаў Беларусь пакрыць кошт аўто толькі па той прычыне, што мужчыну «забыліся» запрасіць у абласны суд, дзе разглядалася яго скарга.
Паводле gomelspring.org