Экс-начальніку з СК далі шэсць гадоў калоніі

Абвешчаны прысуд па справе Андрэя Качура, былога начальніка аддзела цэнтральнага апарата Следчага камітэта.

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Фота: Дзмітрый Брушко, TUT.BY

Андрэя Качура прызналі вінаватым у падбухторванні да дачы хабару на суму 25 тысяч долараў і прысудзілі да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Ён будзе пазбаўлены звання палкоўніка. Дзяржабвінаваўца запытваў для былога супрацоўніка Следчага камітэта тры гады калоніі.
Андрэй Качур спакойна ўспрыняў прысуд. У суд ён прыйшоў з вялікай торбай з рэчамі — чакаў, што яго возьмуць пад варту прама падчас абвяшчэння прысуду. Падчас следства, нагадаем, ён знаходзіўся на волі.
Нагадаем, у лютым 2019 года Андрэю Качуру былі выстаўлены абвінавачанні ў карупцыйным злачынстве. У СК ён адказваў за кадравую і ідэалагічную працу.
Старшыня СК Іван Наскевіч заяўляў, што падставай для адстаўкі абвінавачанага стала інфармацыя, атрыманая «ад сумежнага ведамства» — пра карупцыйнае злачынства. Пастанову аб узбуджэнні крымінальнай справы падпісаў Наскевіч, папярэдняе следства праводзіла група следчых цэнтральнага апарата СК.
Па версіі следства, да Качура звярнуўся яго даўні таварыш — бізнесовец Андрэй Казачок, у дачыненні да якога была ўзбуджаная крымінальная справа аб ухіленні ў выплаце падаткаў. Казачок прасіў Качуру дапамагчы, той дамовіўся з начальнікам упраўлення, якое расследавала справу, Іллёй Валозіным, што сябра не возьмуць пад варту і што прысуд у выніку не будзе звязаны з абмежаваннем або пазбаўленнем волі. Кошт пытання — 25 тысяч долараў. Андрэй Качур настойвае, што перадаў Валозіну ў два этапы ўсю суму, сабе нічога не прысвойваў.
Казачок у выніку атрымаў пяць гадоў "хіміі", ён да гэтага часу адбывае пакаранне і лічыць, што яго «кінулі» на грошы.
Крымінальная справа па факце атрымання хабару не ўзбуджаная. Ілля Валозін на волі і, па дадзеных TUT.BY, не з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы. Аднак у вытворчасці Следчага камітэта ёсць справа аб махлярстве (ч. 4 арт. 209 КК) — верагодна, гаворка ідзе пра 25 тысячах долараў, умовы пра тое, што Казачок застаецца на волі, не выкананы.
Адвакат Качура і сам абвінавачаны прасілі суд аб паблажцы, звярталі ўвагу на 20 гадоў «бездакорнай» службы былога супрацоўніка СК. Прысуд у законную сілу не ўступіў, можа быць абскарджаны і апратэставаны.
Паводле TUT.BY