Пазыкі пад заклад
Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) разам з Сусветным банкам і фінансавымі кансультантамі займаюцца прыватызацыяй васьмі прадпрыемстваў Беларусі. У бягучым годзе Беларусь плануе атрымаць ад прыватызацыі каля 100 мільярдаў рублёў.
Нацыянальнае агенцтва інвестыцый і прыватызацыі (НАІП) разам з Сусветным банкам і фінансавымі кансультантамі займаюцца прыватызацыяй васьмі прадпрыемстваў Беларусі. У бягучым годзе
Беларусь плануе атрымаць ад прыватызацыі каля 100 мільярдаў рублёў.
У «спіс васьмі» патрапілі ААТ «Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый», ААТ «Белсантэхмантаж–2», ААТ
«Аўтамагістраль», ААТ «Будаўніча-мантажны трэст №8», ААТ «Белгазбуд», ААТ «Медпласт», ААТ «Конфа» і ААТ
«Мінскі маргарынавы завод». Гэтыя прадпрыемствы ўваходзяць у План прыватызацыя на 2011–2013 гады, зацверджаны пастановай Саўміна. Пры садзейнічанні Сусветнага банка і ўрада
Аўстрыі Беларусь атрымае фінансаванне ў памеры 5 мільёнаў долараў на ажыццяўленне прыватызацыі гэтых аб’ектаў. З часткі гэтых сродкаў будзе аплачвацца праца фінансавых кансультантаў.
Залаты запас Беларусі — «Беларуськалій», «Белтрансгаз», СТАА «МТЗ», МАЗ будуць прыватызоўвацца па рашэнню Аляксандра Лукашэнкі. Другая
палова акцый «Белтрансгаза», відавочна, адыдзе расійскаму «Газпраму». Прынамсі старшыня праўлення «Газпрама» Аляксей Мілер пасля сустрэчы з
Лукашэнкам заявіў, што перамовы прайшлі «надзвычай паспяхова». Было дасягнутае пагадненне аб продажы беларускай долі — 50% акцый беларускай газатранспартнай кампаніі
«Белтрансгаз», што пастаўляе газ у Еўропу.
Яшчэ адзін гігант расійскага рынку «Уралкалій» праяўляе стабільную цікаўнасць да набыцця кантрольнага пакета акцый «Беларуськалія». Аднак, як заяўляў генеральны
дырэктар «Уралкалія» Уладзіслаў Баумгертнер, пакуль не бачна жадання беларускіх уладаў рэалізаваць актыў. «На цяперашні момант проста няма падстаў меркаваць, што беларускі
ўрад разглядае магчымасць продажу кантрольнага пакета. Нас сапраўды цікавіць менавіта кантрольны пакет», — падкрэсліла гендырэктар.
Ён таксама адзначыў, што бягучая сітуацыя на фондавых рынках не спрыяе абмеркаванню як гэтай, так і іншых здзелак па зліцці і паглынання. У такой сітуацыі, лічыць Баумгертнер, «зрабіць
адэкватную ацэнку» «Беларуськалія» «няма магчымасці». Аляксандр Лукашэнка заяўляў аб гатоўнасці прыватызаваць «Беларуськалій» зыходзячы
з ацэнкі ў 30 мільярдаў долараў.
Баумгертнер таксама паведаміў, што «Уралкалій» некалькі месяцаў таму спыніў абмеркаванне пытання аб прадастаўленні «Беларуськалію» крэдыту ў памеры 1 мільярд
долараў. «Пасля гэтага яны пачалі мець кантакты з «Ашчадным банкам» для атрымання крэдыту, мы ўжо не маем да гэтага ніякага дачынення», — сказаў
гендырэктар.
Раней Беларусь адмовілася ад крэдыту «Ашчаднага банка РФ» і Deutsche Bank у 2 мільярда долараў пад заклад 35% акцый «Беларуськалія». Але ў выніку
беларускі бок дамовіўся з «Ашчадным банкам» аб выдзяленні крэдыту «Беларуськалію» на 1 мільярд долараў пад заклад 50% акцый нафтаперапрацоўчага заводу
«Нафтан».
Магчымасцю набыць акцый «Беларуськалія» цікавіцца таксама Індыя. Прапанова аб набыцці акцый прадпрыемства ўжо накіраваная кіраўніцтву Беларусі.
Прыватызацыйныя працэсы адбываюцца на фоне пагаршэння міжнародных фінансавых рэйтынгаў Беларусі. Так, агенцтва Standard & Poor’s у чарговы раз панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг
і рэйтынг фінансавай устойлівасці Беларускай нацыянальнай перастраховачнай арганізацыі з «В» да «В-». Прагноз — негатыўны.
Паніжэнне рэйтынгаў абумоўлена тым, што захоўваецца залежнасць Беларусі ад знешняга фінансавання з прычыны вялікага дэфіцыту па рахунку бягучых аперацый і вельмі нізкага ўзроўню даступных рэзерваў. У
агенцтве сумняваюцца, што Беларусь здолее прыцягнуць фінансаванне ў неабходных аб’ёмах.
«У нас застаюцца вялікія сумневы з нагоды здольнасці краіны забяспечыць такое фінансаванне, і мы лічым, што да цяперашняга моманту ўрад Беларусі распачаў толькі абмежаваныя меры па
ліквідацыі прычын знешняга дысбалансу. Гэта аказала істотны ціск на афіцыйны абменны курс, які мы лічым завышаным, і пагоршыла стрэсавую сітуацыю ў эканоміцы краіны», — гаворыцца ў
паведамленні агенцтва.
Акрамя таго, у Standard & Poor’s адзначылі, што ўслед за зменамі абменнага курсу ў гэтым годзе істотна вырасла пазыковая нагрузка ўрада па абавязальніцтвах у замежнай валюце ў
адносінах да ВУП. Паводле ацэнак агенцтва, да канца 2011 года яна павялічыцца амаль у 2 разы, гэта значыць, да ўзроўню больш за 40%.