Расея выдаткуе на Крым замарожаныя пенсійныя назапашванні

Як стала вядома "Ведамасцям", замарожаныя пенсійныя назапашвання расейцаў будуць выдаткаваныя на Крым. Толькі ў гэтым годзе Крым можа атрымаць больш за 240 млрд. расейскіх  рублёў. Пенсійныя назапашвання расіянаў дазволяць зрабіць Крым па-сапраўднаму расійскім, лічаць улады Расеі.



piensii_krym_rossija.jpg

Ілюстрацыйнае фота www.mk.ru

Па інфармацыі Bloomberg, 100–130 млрд. руб. з федэральнага бюджэту — гэта мінімальна неабходная фінансавая дапамога Крыму у 2014 годзе, удакладніў «Ведомостям» супрацоўнік Мінфіна. У рэальнасці падтрымка будзе значна больш, кажа ён і іншы высокапастаўлены чыноўнік Мінфіна: на паўвостраў адправіцца ўвесь антыкрызісны рэзерв бюджэту, сфармаваны за кошт замарожвання пенсійных назапашванняў грамадзян.

Крым стаў расійскім, а значыць, там павінны быць расейскага ўзроўню пенсіі, заробкі ў бюджэтнікаў, ваенных, дзяржслужачых, паліцэйскіх, пракурораў і суддзяў, пералічвае высокапастаўлены чыноўнік Мінфіна. Да 5 красавіка ведамства распрацуеь “дарожныя карты" пераходу Крыму на расійскія законы і стандарты, а да 15 красавіка Мінфін разлічыць, колькі гэта будзе каштаваць, распавядае суразмоўца «Ведамасцяў».

Па дадзеных Bloomberg, выдаткі федэральнага бюджэту на Крым могуць скласці 260 млрд. расійскіх рублёў. Разлікаў пакуль няма, запэўнівае высокапастаўлены чыноўнік Мінфіна. Паводле яго слоў, Мінфін хацеў бы ўкласціся у 243 млрд. руб. — Гэта грошы, зэканомленыя на замарожванні пенсійных узносаў у 2014 годзе. Яны былі зарэзерваваныя федэральным бюджэтам на магчымыя экстранныя антыкрызісныя меры, але прэзідэнт Уладзімір Пуцін дазволіў выдаткаваць іх на Крым, тлумачыць іншы чыноўнік Мінфіна. «Не выключана, што 243 млрд. не хопіць. Тады прыйдзецца павялічваць выдаткі бюджэту», — кажа ён.
 

Пакуль выдаткі падлічваюцца без уліку выдаткаў на развіццё Крыму, адзначае супрацоўнік Мінфіна: «Дарогі, энергетыка, ЖКГ сюды не ўваходзяць». Становіцца відавочна, што выдаткі на Крым будуць вельмі вялікімі і ўраду спатрэбіцца скарачаць іншыя выдаткі, упэўнены супрацоўнік апарата ўрада.

Раней неабходная дапамога Крыму ацэньвалася ў 91 млрд руб. — 55 млрд., па разліках Мінфіна, — на збалансаванасць бюджэту і 36 млрд, па разліках Мінпрацы, — на пенсіі.

Грошы патрэбныя ўладам паўвострава і для фінансавання ў гэтым годзе абавязацельстваў, узятых Крымам раней, калі ён быў украінскім.
 

Рашэнне аб замарожванні пенсійных назапашванняў было прынята ў верасні 2013 года кулуарна з падачы чыноўнікаў сацыяльнага блока ўрада і настолькі раптоўна, што стала нечаканым нават для высокапастаўленых чыноўнікаў эканамічнага блока. Паводле гэтага рашэнны, больш за 240 млрд. руб. узносаў 2014 года будуць не інвеставаны для павышэння даходу будучых пенсіянераў, а выдаткаваныя Пенсійным фондам (ПФР) на бягучыя выплаты пенсій.

Замарожванне назапашванняў можа не абмежавацца адным-двума гадамі, не выключае Наталля Арлова з Альфа-банка: падаўжэнне мараторыя на фарміраванне назапашвальнай часткі — прывабнае рашэнне для ўрада ва ўмовах росту выдаткаў, у тым ліку з-за Крыму. Але пакуль ва ўрадзе гэта не абмяркоўваецца, кажа федэральны чыноўнік.