Вызваленыя шэсць украінскіх афіцэраў, у тым ліку Мамчур

Камандзіра Бельбецкай авіяцыйнай брыгады Юлія Мамчура спешна вывозяць з Крыму. Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў крымскі журналіст Асман Пашаеў.



eeb12c70_6da3_46c3_abba_9fc5ad692341_w640_r1_s_cx0_cy5_cw0.jpg

Украінскія вайскоўцы, якія вярнуліся на сваю базу ў Бельбеку 4 сакавіка

Паводле звестак журналіста, «у суправаджэнні двух аўтаматчыкаў Мамчур заехаў у інтэрнат, перадаў ключы суседзям і сказаў, што абавязаны пакінуць Крым на працягу трох гадзін». «Калі ён выканае гэта патрабаванне, яму аддадуць мабільны тэлефон», — паведамляе Пашаеў, спасылаючыся на жонку палкоўніка Ларысу.

 

Мамчур быў захоплены 22 сакавіка, калі адбыўся штурм авіябазы ў Бельбеку. Пазней стала вядома, што камандзіра Мамчура выкралі расійскія вайскоўцы. Паводле яго жонкі, ён быў дастаўлены ў вайсковую турму ў Севастопалі.

 

Прэсавы прадстаўнік Міністэрства абароны Украіны паведаміў Радыё Свабода, што вызваленыя ўсе шэсць захопленых у Крыме ўкраінскіх афіцэраў.

 

www.svaboda.org