Сяргей Чалы: Магчымасці Расіі не супадаюць з патрэбамі Беларусі

Эканаміст Сяргей Чалы ў новым выпуску перадачы «Чалы: Эканоміка» разважае над тым, як будзе выглядаць беларуская «стабільнасць» ва ўмовах ліміту «ценявых схем».

Ілюстрацыйнае фота: Дзмітрыя Дзмітрыева

Ілюстрацыйнае фота: Дзмітрыя Дзмітрыева


Зараз мы назіраем абсалютная акукліванне рэжыму, лічыць Сяргей Чалы, — калі, як яны лічаць, прававой, але на самай справе неправавой дзейнасці, пірацкіх дзеянняў (прычым у шырокім сэнсе слова: там і пірацтва інтэлектуальнай уласнасці, і адабранне маёмасці, і знешняе кіраванне) спрабуюць надаць выгляд законнасці. Гэта ўсё працуе ў адзін бок — завяршэнне. Пра тое, у што трансфармуецца беларуская рэальнасць, эканаміст расказаў у новым выпуску сваёй перадачы на Youtube.

Вялікі сыход і вяртанне айцішнікаў

Dev.by на днях апублікаваў цэлую «прасціну» «Паланез №13. Развітанне з Радзімай» — пра тое, як Беларусь, па сутнасці справы, страціла гэтую галіну. Насамрэч складана ацэньваць, колькі дзясяткаў тысяч людзей з'ехалі. Колькасць тых, хто з'ехаў у апошнія месяцы, пачынае станавіцца меншай за 2 тысячы, але стабільна больш за тысячу чалавек на месяц гэтая галіна губляе.

Намеснік дырэктара ПВТ кажа пра тое, што гэта «нармальны працэс, гэта рэлакацыя і ніяк не звязана з палітычнымі рэчамі». Сумныя словы: «Я не ведаю аніводнага айцішніка, які з задавальненнем з'язджае з краіны, але я ўпэўнены, што ўсе яны пры першай жа магчымасці вяртаюцца. І рана ці позна ўсе вернуцца дадому». Напэўна, гэта праўда. Сапраўды, многія вернуцца. Але лагічна было б пачуць «як толькі ўсё зменіцца, яны тут жа вернуцца», аднак не — «рана ці позна».

IT было спробай сысці з пераіндустрыялізаванасці краіны. Гэта была надзея на тое, што Беларусь можа вырвацца з гэтай дурной бясконцасці — ад мадэрнізацыі, парушэння фінансавай стабільнасці, антыкрызіснай палітыкі, запаволення эканамічнага росту і немагчымасці знайсці для яго крыніцы. Гэта была спроба вырвацца. Цяпер яе няма.

Замяшчэнне на Расію не працуе?

Лукашэнка ўсведамляе, што залежнасць ад Расіі высокая. Але што рабіць з гэтай залежнасцю? Магчымасці Расіі не супадаюць з патрэбамі Беларусі. Трохі дзіка гучыць, але гэта так. Асабліва добра гэта было відаць на нядаўняй нарадзе па партах. Гэта ўжо практычна трохгадовая гісторыя, але ніякага пачатку пабудовы і блізка не адбываецца да сёння. І ў гэтай нарадзе прагучала даволі знакавая фраза — пра тое, што мы будзем выкарыстоўваць 19 расійскіх партоў. Гэта значыць няма таго порта, які мог бы задаволіць патрэбы адной Беларусі.
Ёсць тры розныя напрамкі: астраханскі, мурманскі і піцерскі, — і ўсе яны маюць недахопы. Піцерскі не валодае ёмістасцю, якая неабходная, асабліва для ўгнаенняў (яна і для расійскіх недастатковая); Астрахань — гэта чыгунка, вузкае горла, дзе спатрэбіцца шмат-шмат намаганняў для таго, каб пашырыць гэтыя вузкія месцы, таму што толькі пэўная колькасць вагонаў можа прайсці ў адзінку часу. Мурманск — тое самае.

Пра што гэта гаворыць? Вы можаце колькі заўгодна расказваць, што вы замясцілі (гэта было тэмай мінулага года — тое, як атрымалася дзякуючы гэтым схемам згладзіць недахоп імпарту і страту экспартных рынкаў), але праблема ўсіх схем заключаецца ў тым, што яны не маштабуюцца, гэта базавы іх прынцып.

Узлёты і падзенні нашай «стабільнасці»

У нас цэнавая канкурэнтаздольнасць цалкам завязаная на курсах расійскага рубля да беларускага. Гэта значыць, ён аўтаматычна будзе дэвальвавацца. Калі расійскі рубель упадзе на 30%, то беларускі трэба будзе абвальваць на столькі ж альбо больш.

У нас і так былі ненатуральныя межы эканамічнага росту, абумоўленыя неэфектыўнасцю эканамічнай мадэлі, якая працавала па прынцыпе накіравання інвестыцый з галін, якія зарабляюць, у тыя, што трацяць грошы. Потым у гэтай эканамічнай мадэлі акрамя натуральных межаў росту дадаліся ненатуральныя, звязаныя з прававой сістэмай (таму што сілавікам «так прасцей»). Страты магчымай будучыні, у якой гатовая была стварыцца крыніца росту ў выглядзе ПВТ, і наогул страты чалавечага капіталу, абсалютная залежнасць ад Расіі, звязаная з тым, што ў «ценявых схем» таксама ёсць межы выкарыстання (і мы, падобна, цяпер іх ужо бачым), азначаюць, што дэманстрацыя беларускай унікальнай мадэлі ва ўмовах турбулентнасці шляхам яе адзяржаўлення будзе выглядаць так: «Мы зробім яе настолькі рыгіднай, што на яе ўплываць нічога не будзе», — але і расці яна не будзе. Гэта тая «стабільнасць», якой мы будзем выхваляцца ва ўмовах «бурнага знешняга свету».