У Беларусі знізіліся рэальныя пенсіі. Такога падзення не было з лютага 2019-га

У студзені ў Беларусі рэальныя пенсіі, якія разлічваюць з папраўкай на рост цэе на тавары і паслугі, знізіўся на 1,1% да снежня мінулага года — вынікае са звестак Белстата. Апошні раз такое зніжэнне было ў лютым 2019 года.

hroszy__kapejki__horad_fota_dzmitryeu_dzmitry_logo_1.jpg


У студзені гэтага года рэальныя пенсіі ўпалі на 1,1% да папярэдняга месяца. Апошні раз такое падзенне на такім узроўні было ў лютым 2019 года. Яшчэ большае зніжэнне рэальных пенсій было ў кастрычніку 2017-га: тады яны ўпалі на 1,2%.
У 2020 годзе рэальныя пенсіі падалі 8 месяцаў з 12-ці. Рост быў толькі ў траўні, ліпені, жніўні, снежні. Працоўныя пенсіі ў мінулым годзе падвышалі ў ліпені і снежні.
Сярэдні памер прызначаных пенсій у студзені гэтага года склаў 482,6 рубля.
Нагадаем, у студзені гадавая інфляцыя разагналася да 7,7%.

Як пенсіянерам з году ў год абяцаюць пенсіі ў 40% ад сярэдняй зарплаты па краіне

Што абяцалі па пенсіях і што (не) атрымалася. Пенсіі ў мінулай пяцігодцы (як і ў бліжэйшую пяцігодку) планавалі падняць і ўтрымаць на ўзроўні 40% ад сярэдняй зарплаты. Да гэтай планкі чыноўнікі імкнуцца апошнія гады, але ўзяць гэтую вышыню калі і атрымліваецца, то ў асобныя месяцы. Зараз ні Мінпрацы, ні Белстат не публікуюць дадзеныя па сярэднім памеры пенсій ва ўзросце (толькі сярэдніх прызначаных). Але калі ўзяць у разлік прагнозны паказчык па сярэдняй пенсіі па ўзросце з улікам надбавак у снежні ў 499,7 рубля, то ў апошнім месяцы мінулага года гэтыя пенсіі былі арыенціровачна на ўзроўні 33,9% ад сярэдняй зарплаты па краіне.
У планах на мінулую пяцігодку было «далейшае развіццё добраахвотнага страхавання дадатковых пенсій у страхавых арганізацыях, у тым ліку шляхам стварэння роўных умоў для дзяржаўных і недзяржаўных страхавых арганізацый». Гэтая задача, можна сказаць, аказалася нявыкананай. У Мінпрацы канстатуюць,што добраахвотнымі накапляльнымі пенсіямі (як карпаратыўнымі, так і індывідуальнымі) ахоплена менш за 5% працуючых.
Паводле даследавання, нізкі памер дзяржаўнай пенсіі — асноўнай крыніцы даходу для пенсіянераў — змушае працягваць працу або шукаць падпрацоўку.
Паводле finance.tut.by