У Беларусі знізіўся рэальны памер пенсій

За студзень у Беларусі на 1,1% знізіўся рэальны памер пенсій (з улікам росту цэн).

penionery_20201123_z_img_4502_1.jpg

Пра гэта сведчаць дадзеныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта, паведамляе сайт «Беларусы і рынак».

Калі параўноўваць са студзенем 2020 года, то рэальны памер пенсій вырас на 3,9%. У снежні месячны рост быў зафіксаваны на ўзроўні 4,1%. Тады памер пенсіі склаў 482,6 рубля.

На ўліку ў органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне ў снежні стаялі 2 мільёны 485,8 тысячы пенсіянераў. Сярэдні памер прызначаных ім пенсій склаў 482,6 рубля, што ў 2,5 разы перавысіла афіцыйны бюджэт пражытачнага мінімуму для гэтай катэгорыі насельніцтва.