Валютны прагноз: Чаму курс долара будзе расці ў пачатку жніўня

З пачатку 2023 года курс долара вырас на +10,58 працэнта. А курс расійскага рубля абваліўся на 12 працэнтаў. Нацбанк дапускае дэвальвацыю

_belarus_hroszy_ekanomika_kurs_infljacyja_fota_novy_czas__2__logo.jpg

Пачатак мінулага тыдня адзначыўся зніжэннем курсу долара ЗША на расійскім і беларускім валютных рынках. Але да заканчэння тыдня сітуацыя змянілася на процілеглую. Якіх курсаў цяпер чакаць ад галоўных валют, Myfin.by разбіраецца ў штотыднёвым прагнозе.

Курсавыя арэлі

Па выніках тыдня курс долара ЗША, хай і нязначна, але ўсё ж такі вырас на +0,23%. Закрыццё тыдня адбылося пры значэнні USD / BYN 3,0258. Напярэдадні гэтага, у чацвер, 27 ліпеня, долар зніжаўся да USD / BYN 3,0057. З пачатку 2023 года курс долара вырас на +10,58%.

drtftmt9zflg_1f432xit5vgbj5wyup1.png

Курс расійскага рубля за гэты ж час вырас да чацвярга, 27 ліпеня, да RUB/BYN 3,3431 за 100 расійскіх рублёў, але да закрыцця пятнічных таргоў зноў апусціўся да RUB/BYN 3,3205. З пачатку года захоўваецца прасадка курсу расійскага рубля на -12,00%.

kbb38udxty_owwpmsdhxyd6mdbnyqcrl.png

Прычынай такіх курсавых арэляў стаў падатковы перыяд у Расійскай Федэрацыі, калі ў пачатку тыдня аднавіўся попыт на рублёвую ліквіднасць, а да канца тыдня вярнуўся попыт на замежную валюту.

Цэнтрабанкі і стаўкі

На пазабіржавым рынку Форэкс мінулы тыдзень стаў знакавым у частцы рашэнняў двух вядучых рэгулятараў па працэнтнай стаўцы. ФРС ЗША ў сераду, 26 ліпеня, у адзінаццаты раз за няпоўныя два гады падвысіла стаўку на 0,25 працэнтных пункты — да 5,50%. Гэта максімум стаўкі за апошнія 22 гады, і сусветны рынак знаходзіцца ў чаканні заканчэння перыяду ўзмацнення жорсткага падыходу да манетарнай палітыкі.

Еўрапейскі Цэнтрабанк у чацвер, 27 ліпеня, таксама пайшоў на павышэнне працэнтнай стаўкі на тыя ж 0,25 працэнтных пункты — да цяперашніх 4,25%. Рашэнне было чаканым і прагназаваным. Дэталі агучыла на прэс-канферэнцыі кіраўнік ЕЦБ спадарына Лагард. Яна заявіла, што цяперашняя інфляцыя ў Еўразоне будзе захоўвацца яшчэ пэўны час, і пры прыняцці далейшых рашэнняў ЕЦБ будзе адштурхоўвацца ад бягучых параметраў. А пакуль у пачатку гэтага тыдня пара EUR / USD пасля лакальнага мінімуму ў 1,0951 спрабуе намацаць пункту вяртання да адзнакі ў 1,1350.

Нацбанк дапускае дэвальвацыю

Яшчэ адна інфармацыйная нагода на мінулым тыдні была апублікаваная на сайце Нацыянальнага банка Беларусі. Гэта адзін з двух дакладаў кіраўнікоў Нацбанка на пашыраным пасяджэнні праўлення, у прыватнасці, даклад чальца праўлення, кіраўніка Галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Д.Л. Мурына «Асноўныя тэндэнцыі ў эканоміцы і грашова-крэдытнай сферы».

У дачыненні да беларускага валютнага рынку ўяўляе цікавасць заключная частка дакладу, у якой Нацбанк дапускае некаторую дэвальвацыю беларускага рубля і рост інфляцыі пры ўмове захавання бягучых эканамічных фактараў. У прыватнасці, указваецца на скарачэнне інвестыцый у асноўную вытворчасць і захаванне высокіх інфляцыйных чаканняў з боку бізнесу і фізічных асоб.

Бягучая інфляцыя па выніках чэрвеня 2023 года склала 2,9%, інфляцыйныя чаканні па апытаннях Нацбанка – 10,9%. 

Таксама ў дакладзе прагучала, што рэгулятар не выключае пераходу да ўзмацнення жорсткасці манетарнай палітыкі пасля цыкла зніжэння стаўкі рэфінансавання. А гэта, у сваю чаргу, можа прывесці да павышэння кошту крэдыту і падаражання беларускай ліквіднасці.

Зыходзячы са сказанага, на гэтым тыдні можна чакаць плаўнага росту курсу долара ЗША ў бок USD/BYN 3,0500. Еўра таксама можа вырасці ў кошце на фоне стабілізацыі пары EUR / USD на пазабіржавым рынку Форэкс. Курс расійскага рубля будзе знаходзіцца пад ціскам у бок RUB / BYN 3,2000 за 100 расейскіх рублёў.