З-за пагаршэння ўмоў працы ІП бюджэт атрымаў на $100 млн долараў менш, чым у 2013 годзе

 З-за пагаршэння ўмоў працы індывідуальных прадпрымальнікаў у рознічным гандлі паступленні ў бюджэт скараціліся са 163 млн долараў у 2013 годзе да менш чым 67 млн долараў у 2016-м. Пра гэта сведчаць дадзеныя Белстата і іншых эканамічных ведамстваў, заявіў старшыня рэспубліканскага грамадскага аб`яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка, выступаючы 23 красавіка на форуме прадпрымальнікаў у Мінску.

1wp_201.jpg


Пра гэта сведчаць дадзеныя Белстата і іншых эканамічных ведамстваў, заявіў старшыня рэспубліканскага грамадскага аб`яднання "Перспектыва" Анатоль Шумчанка, выступаючы 23 красавіка на форуме прадпрымальнікаў у Мінску.

Паводле слоў Шумчанкі, чыноўнікі "навучыліся паказваць фокусы перад сваімі начальнікамі": каб паказаць станоўчую дынаміку, яны аперыруюць агульнай колькасцю ІП, якая з 2011 па 2016 год павялічылася з 219.285 да 235.995 чалавек — на 7,62%. Аднак колькасць ІП, занятых у рознічным гандлі, з 2011 па 2017 год скарацілася з 98.615 да 66.700 чалавек — амаль на 32,4%. "Калі такая дынаміка захаваецца, то да 2028 года колькасць прадпрымальнікаў будзе на ўзроўні статыстычнай хібнасці, іх застанецца каля пяці тысяч. А калі сітуацыя пагоршыцца, то гэта здарыцца і раней, да 2025 года", — сказаў старшыня "Перспектывы".

Паводле яго даных, удзельная вага ІП, занятых у рознічным гандлі, у агульнай колькасці прадпрымальнікаў у 2017 годзе склала 28,3%, хоць у 2011-м яна была на ўзроўні 40,5%.

Шумчанка звярнуў увагу на тое, што, напрыклад, у 2013 годзе, калі ІП, занятыя ў рознічным гандлі, працавалі па патэнтнай сістэме, яны папоўнілі бюджэт краіны больш чым на 163,1 млн долараў. Аднак сітуацыя змянілася пасля ўваходжання ў сілу ўказа № 222, які значна ўскладніў умовы працы прадпрымальнікаў. Па выніках 2016 года ад ІП, занятых у рознічным гандлі, у бюджэт паступіла толькі каля 66,5 млн долараў. "Гэта проста дыверсія", — падкрэсліў Шумчанка.

Паводле яго слоў, чыноўнікі Міністэрства па падатках і зборах у нядаўнім адказе на ліст "Перспектывы" паведамілі, што кожны год у краіне "рэгіструецца больш за 30 тысяч новых ІП, якія маюць намер працаваць у сферах IT-тэхналогій, вытворчасці, турызму, гасцінічнага бізнесу, грамадскага харчавання". "Разам з тым дзейнасць часткі прадпрымальнікаў аказваецца неканкурэнтаздольнай і спыняецца або пераарыентуецца ў іншыя сферы эканомікі. Гэтыя працэсы з`яўляюцца следствам функцыянавання механізмаў рыначнага рэгулявання", — гаварылася ў адказе МПЗ.

Паступленні плацяжоў ад усіх ІП у 2012—2017 гадах у беларускіх рублях, паводле дадзеных МПЗ і Мінэканомікі, выраслі амаль у два разы, адзначыў Шумчанка. Аднак з улікам курсу рубля да замежнай валюты гэты паказчык у 2012 годзе складаў каля 270 млн долараў, а ў 2017-м — каля 239,4 млн долараў, дадаў ён.

Акрамя таго, з-за скарачэння колькасці ІП, занятых у рознічным гандлі, у 2011—2016 гадах страты бюджэту за кошт памяншэння плацяжоў, якія паступілі за арэнду, склалі каля 105,3 млн долараў. Такім чынам, адзначыў лідар "Перспектывы", прамыя страты ад указа № 222 з 2014 па 2016 год наблізіліся да 202 млн долараў.

"Калі ўлады не зробяць належных высноваў па прыведзенай статыстыцы, можна будзе гаварыць аб правядзенні мэтанакіраванай палітыкі знішчэння цэлага сектара эканомікі — ІП рознічнага гандлю", — заявіў Шумчанка.

Захар Шчарбакоў, БелаПАН