Анатоль Шумчанка, які паўтара месяца змагаецца з COVID-19: 11 дзён быў дома, з панядзелка зноў у бальніцы
Кіраўнік аб'яднання беларускіх прадпрымальнікаў «Перспектыва» — адзін з самых медыйных ковід-пацыентаў краіны. Пра свой цяжкі шлях барацьбы з інфекцыяй ён спраўна справаздачыцца ў фэйсбуку. Сёння Анатоль Шумчанка пакінуў чарговы допіс: выявілася, што ў пэўны момант яго выпісалі дадому, аднак неўзабаве зноў паклалі ў лякарню.