Анатоль Шумчанка: Прыйшлі да нашых сцягоў і герба, прыйдзем і да матчынай мовы
Старшыня рады Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Перспектыва» выказаўся на тэму роднай мовы і сімволікі.
— Я ў жыцці размаўляю па-руску, і, каб гаварыць па-беларуску, трэба мяняць асяроддзе. Чым больш будзем чуць нашу мову, тым хутчэй прыйдзем усе
да яе, — піша Анатоль Шумчанка. — І таму ўпэўнены, што адзінай дзяржаўнай
павінна быць беларуская мова.
Галоўная задача — каб моладзь і ўвогуле наступнае пакаленне вучылася па-беларуску ў адукацыйных установах. Ламаць нікога не трэба, і не будзе такога. Я бы прапанаваў пераходны перыяд у дзесяць год, каб быў час адаптавацца да мовы.
Паралельна ў гэты перыяд трэба развіваць навучальныя установы, с выкладаннем толькі на беларускай мове, каб давесці праз 10 год іх долю да 80 адсоткаў! Прыняць законы і праграмы для бізнесу, каб стымуліваць карыстанне нашай мовай, у тым ліку і праз зніжкі падаткаў і іншых преферэнцый. Напрыклад, гандаль — мільёны кожны дзень праходзяць — і калі яны будуць чуць нашу мову, то таксама гэта будзе спрыяць папулярнасці мовы.
Беларуская мова — гэта наша ўсе! Прыйшлі да нашых сцягоў і
герба, прыйдзем і да матчынай мовы! Жыве Беларусь!