Шумчанка абскарджвае вынікі праверкі па справе аб сепаратысцкіх надпісах на аўтамабілі
Лідэр РГА «Перспектыва» Анатоль Шумчанка раскрытыкаваў дзеянні мінскай міліцыі, якая расследуе інцыдэнт са з'яўленнем сепаратысцкага надпісу на машыне жонкі.
![shum.jpg shum.jpg](/img/v1/images/shum.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Толькі што выйшаў з РУУС Маскоўскага раёна, дзе вывучаў матэрыялы справы па надпісе на аўто «ЛНР
— СІЛА».
Апытання Галавіна Аляксея, якога ўказаў як магчыма датычнага да гэтых абставінаў — няма. Больш за тое, Следчы камітэт піша ў рапарце — «адпрацаваць і апытаць Галавіна», аднак ГАМ-1 у асобе старэйшага оперупаўнаважанага АУС ОУР УУС адміністрацыі Маскоўскага раёна Лазука В.С. гэтага не зрабіў у поўным аб'ёме», — паведамляе Анатоль Шумчанка.
Ён прыйшоў да высновы: «альбо гэта ўзровень нашай міліцыі, альбо гэта свядомыя дзеянні па прыкрыцці чалавека, які магчыма можа быць датычны да правапарушэння».
Анатоль Шумчанка збіраецца звярнуцца ў пракуратуру і дамагацца ўсебаковага і глыбокага расследавання гэтай справы.
Паводле belprauda.org