У Оршы ў грамадскіх актывістаў шукалі фальшывыя грошы
У Оршы да сходу рэгіянальных актывістаў далучыліся міліцыянты.
Як паведаміў «НЧ» адзін з актывістаў, Ігар Казмірчак, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый сабраліся ў прыватным доме па вуліцы Чырвонаармэйскай, 13, каб абмеркаваць бягучыя справы. Усяго ў сходзе ўдзельнічала каля 15 чалавек. Але праз некаторы час да іх пагрукаліся міліцыянты.
Як паведамілі міліцыянты, да іх «паступіў сігнал», нібыта ў памяшканні, дзе сабраліся актывісты, друкуюць фальшывыя грошы. Праз некаторы час з пастановай на ператрус прыехалі прадстаўнікі Следчага камітэту. «Зараз ідзе ператрус, следчы папрасіў не размаўляць па тэлефоне і не адцягваць увагу», — паведаміў спадар Казмірчак.
Сам ён звязвае ўвагу міліцыянтаў і ператрус з тым, што 12 сакавіка ў Воршы плануецца «Марш недармаедаў».