«І маліцца...» Уся сям'я Анатоля Шумчанкі захварэла на COVID-19

Лідар ліквідаванай ініцыятывы беларускіх прадпрымальнікаў «Перспектыва» ўжо ў лякарні з пнеўманіяй.

241919085_6044966678878375_180201340044499886_n.jpg

— Захварэла ўся сям'я «каронай»! — распавёў Анатоль Шумчанка ўчора вечарам на сваёй старонцы ў фэйсбуку. — КТ — толькі па прызначэнні лекара. Лекар не звязваўся. Лячэння ніякага няма — аспірын, вітамін С, Д і цынк, шмат вады.

І маліцца... Наш актывіст з Маладзечна ляжыць пад кіслародам, і гэта на 12 дзень. У мяне першыя чатыры дні тэмпература збівалася — цяпер няма!

Беражыце сябе. А я напішу, як у нас рэагуюць лекары: спадзяемся хоць хтосьці патэлефануе заўтра, каб хаця б жонцы кірунак на КТ зрабілі.

241977087_6043575125684197_6596491436119101291_n.jpg

Сёння раніцай лідар аб'яднання беларускіх прадпрымальнікаў паведаміў, што патрапіў у лякарню з запаленнем лёгкіх:

— Дзякуй усім мае сябры за парады: не стаў чакаць і выклікаў хуткую. Паклалі ў бальніцу. Паражэнне лёгкіх —25 адсоткаў. Пнеўманія.

Нагадаем, што ў Беларусі складаная сітуацыя з захворваннем на COVID-19. Колькасць захварэлых расце, медыкі прагназуюць чарговую хвалю эмідэміі.