Пуцін не сустрэнецца з Лукашэнкам на саміце ў Душанбэ. Ён сыходзіць на самаізаляцыю
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паведаміў, што павінен сысці на самаізаляцыю праз выпадкі захворвання каронавірусам ў яго асяроддзі. У саміце АДКБ і ШАС у Душанбэ ён будзе ўдзельнічаць анлайн, паведамляе «Коммерсант».
![ksp_017292_00581_1_t236_115716.webp ksp_017292_00581_1_t236_115716.webp](/img/v1/images/ksp_017292_00581_1_t236_115716.webp?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў сувязі з выяўленымі
выпадкамі захворвання каронавірусам ў яго асяроддзі ён павінен на працягу
пэўнага перыяду часу выконваць рэжым самаізаляцыі»,— паведамляецца на сайце
Крамля. Расійскі прэзідэнт паведаміў пра гэта ў тэлефоннай размове з
прэзідэнтам Таджыкістана Эмамалі Рахмонам.
Пра свой магчымы карантын Уладзімір Пуцін паведаміў
напярэдадні. Аднак яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў растлумачыў, што пра
самаізаляцыю кіраўнік дзяржавы сказаў «вобразна».
Нагадаем, што саміт у Душанбэ пройдзе 16 верасня. У ім чакаецца ўдзел не толькі Аляксандра Лякашэнкі і Уладзіміра Пуціна, а і прэм'ер-міністра Арменіі Ніколы Пашыняна, прэзідэнта Казахстана Касыма-Жамарта Такаева, кіраўніка Кыргызтана Садыра Жапарава, прэзідэнта Таджыкістана Эмамалі Рахмона і генеральнага сакратара АДКБ Станіслава Зася.