Комік Джон Олівер, дзякуючы ініцыятыве з мішкамі, сабраў на падтрымку Беларусі больш за 250 тысяч еўра
Дзякуючы амерыканскаму коміку Джону Оліверу, які не толькі прысвяціў сваю перадачу Беларусі, але і заклікаў дапамагчы краіне, за дзень сабраныя больш за 250 тысяч еўра, паведамляе «Еўрарадыё».
![photo_2021_09_14_09_54_43.jpg photo_2021_09_14_09_54_43.jpg](/img/v1/images/photo_2021_09_14_09_54_43.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
10 тысяч мішак, якіх ён заклікаў купляць, разабралі за 12
гадзін. Цяпер кожны ахвотны можа зрабіць просты ўнёсак.
Грошы будуць накіраваныя беларускім праваабаронцам і
незалежным СМІ.
Вядучы шоў «Last Week Tonight» на тэлеканале HBO
Джон Олівер прысвяціў свой новы выпуск сітуацыі ў Беларусі.
Олівер распавёў пра рэпрэсіі, катаванні і палітычныя
забойствы ў Беларусі. Комік пакпіў з Аляксандра Лукашэнкі за яго адмову
небяспекі каранавірусу, прысуды за выяўленне «плюшавага дэсанту» ў
2012 годзе. Некалькі хвілінаў перадачы Олівер прысвяціў прычосцы Лукашэнкі і
забароне фатаграфаваць яго з некаторых ракурсаў.
Выпуск перадачы Олівера на Youtube сабраў ужо больш за 2 мільёны праглядаў.