СК наклаў арышт на разліковы рахунак прадпрымальніцкай «Перспектывы»

Следчы камітэт наклаў арышт на разліковы рахунак РГА "Перспектыва".

514baf8d_04e2_46e4_85cf_01b796f0df75_mw1024_s_n_799x400.jpg

Пра тое, што Следчы камітэт наклаў арышт на разліковы рахунак "Перспектывы"  ў Прыёрбанку, паведаміў старшыня арганізацыі Анатоль Шумчанка на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Анатоль Шумчанка адзначыў, што пастанова Следчага камітэта — без нумара — датуецца 14 ліпеня 2021 года.