У Мінску затрыманыя анархісты
У Мінску затрыманыя актывісты анархічнага руху Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка, паведамляюць праваабаронцы.

Аляксандр Бялоў і Яўген Рубашка знаходзяцца на допыце ў Следчым камітэце па крымінальнай справе па артыкуле 342 КК РБ («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Іх статус пакуль невядомы.