Да кіраўніка «Перспектывы» Анатоля Шумчанкі едуць з лістом ад Следчага камітэта
Пра гэта паведаміў сам Анатоль Шумчанка на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Толькі што патэлефанавалі з крымінальнага вышуку. Едуць дадому з лістом ад Следчага камітэта! Чакаю!» — напісаў Анатоль Шумчанка.
Раней Міністэрства юстыцыі падало ў Вярхоўны суд пазоў пра ліквідацыю грамадзкага абʼяднання прадпрымальнікаў «Перспектыва». 14 ліпеня Следчы камітэт арыштаваў разліковы рахунак «Перспектывы».
Аб’яднанне «Перспектыва» прадстаўляе інтарэсы індывідуальных
прадпрымальнікаў. Арганізацыя з'явілася ў снежні 2002 пасля масавых акцый
пратэсту прадпрымальнікаў летам і восенню таго году. Прадпрымальнікі выступілі
супраць уціску з боку дзяржавы іх эканамічных правоў. На хвалі акцый пратэсту
лідары розных арганізацый прадпрымальнікаў дамовіліся аб супрацоўніцтве.
Старшыня «Перспектывы» Анатоль Шумчанка — арганізатар
правядзення акцый пратэсту прадпрымальнікаў, ініцыятар перамоў і сустрэч
прадпрымальнікаў з уладамі.
Шумчанка адбыў агулам 70 сутак арышту за акцыі пратэсту.
Міжнародная арганізацыя «Amnesty International» у 2005 годзе прызнавала яго
вязнем сумлення.