У кіраўніка «Перспектывы» Анатоля Шумчанкі прайшоў ператрус
Дома ў старшыні грамадскага аб'яднання «Перспектыва» Анатоля Шумчанкі 24 жніўня прайшоў ператрус, паведамляе «Еўрарадыё».
![141539792_965628063969578_4843796368261537398_n.jpg 141539792_965628063969578_4843796368261537398_n.jpg](/img/v1/images/141539792_965628063969578_4843796368261537398_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Анатоля Шумчанку правяралі на прадмет датычнасці да крымінальнай справы, якую вядзе Следчы камітэт. Пра гэта Шумчанка напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне прадпрымальнікаў "Перспектыва" ўлады збіраюцца ліквідаваць. Пазоў пра гэта ў Вярхоўны суд падаў Мінюст. У канцы ліпеня разліковы рахунак "Перспектывы" быў арыштаваны.
У каментары Еўрарадыё Шумчанка адзначыў, што "Перспектыва" "з'яўляецца адным з самых актыўных, дзейсных для малога бізнесу ў адстойванні правоў і інтарэсаў, і найстарэйшых прадпрымальніцкіх аб'яднанняў, дзейнасць якога працягваецца амаль 19 гадоў".