За восем месяцаў 2020 года экспарт з Беларусі ў іншыя краіны знізіўся на 16%
Найбольш скараціўся гандаль з заходнімі краінамі. «Радыё Свабода» паглядзела, што перасталі набываць.
У якія заходнія краіны найбольш упаў экспарт
Экспарт у гэтыя краіны, якія стала набываюць прадукцыю з Беларусі, скараціўся найбольш:
Вялікабрытанія – мінус 66%Нідэрланды – мінус 42,6%Латвія – мінус 34%Украіна – мінус 30%ЗША – мінус 17,6%Польшча – мінус 11%Скараціўся і агульны таваразварот з усімі краінамі – мінус 18%, як паведамляе Белстат.
Вялікабрытанія і Нідэрланды – сталыя пакупнікі беларускіх нафтапрадуктаў. Сёлета Беларусь экспартавала нафтапрадуктаў толькі на 1,7 мільярда долараў за восем месяцаў гэтага года. Гэта ў 2,3 раза менш, чым летась.
Якія беларускія тавары сталі менш набываць за мяжой
Звяртаем увагу на тыя прадукты, экспарт якіх прыносіць у бюджэт не менш за 10 мільёнаў долараў.
На 11% упаў экспарт яек з Беларусі. Скарачэнне экспарту адбылося па абедзвюх краінах – асноўных пакупніках: гэта Казахстан і Расія.На 8% скараціўся і экспарт бульбы. Найбольш скарачэнне закранула заходнія краіны, якія сёлета беларускую бульбу амаль не куплялі.Экспарт таматаў упаў на 14%. Заходнія краіны таматы з Беларусі амаль не набывалі. Асноўны пакупнік гэтага прадукту – Расія.Экспарт яблыкаў скараціўся на 66%, якраз у рээкспарце гэтай садавіны Беларусь часцей за ўсё вінаваціць Расія. Яна ж і асноўны пакупнік сёлета.На 12,3% скараціўся экспарт піва з Беларусі. Скарачэнне закранула ўсіх асноўных экспарцёраў, уключна з Расіяй.Экспарт камбайнаў скараціўся на 40%, за восем месяцаў удалося прадаць 131 камбайн, летась – 218. Асноўныя пакупнікі – краіны СНД.Пры гэтым вырас экспарт беларускай малочнай прадукцыі, у тым ліку ў заходнія краіны. Але экспарт малака і вяршкоў упаў на 14%.
Скараціўся і экспарт гарэлкі – на 9,8%.